Грамадства2828

Франак Вячорка прапануе прадаць свой гадзіннік за $5 тысяч праз дабрачынны аўкцыён

Дарадца Святланы Ціханоўскай адрэагаваў на скандал у сацсетках.

Франак Вячорка запэўнівае, што ў тым факце, што невядомы бізнэсмен падарыў яму дарагі гадзіннік, няма карупцыйнага складніку. «Гэта было яшчэ да таго, як з’явіліся ўсе офісы і кабінеты. Чалавек [, які дарыў,] не жыве ў Беларусі, не вядзе там бізнэсу, і ніяк гэта не звязана з лабіраваннем інтарэсаў», — напісаў ён у каментарах у фэйсбуку.

«Мне гадзіннік 100 год не патрэбны, ён моцна ўжываны, і наўрад ці яго ўдасца камусьці прадаць», — разважае Франак Вячорка.

Тым не менш пасля розгаласу ён падумвае прадаць гадзіннік праз аўкцыён. «Дадатковую вартасць ён сапраўды атрымаў, то я высветлю ў таго чалавека (які ўжо, мабыць, сам шкадуе праз гэтую недарэчную сітуацыю), ці не супраць ён, каб зрабіць нейкі аўкцыён на патрэбы ваяроў ці палітвязняў».

Нагадаем, што ў эфіры «Белсата» Вячорка расказаў пра свой гадзіннік Omega Seamaster Planet Ocean коштам 5-9 тысяч даляраў:

«Мне яго падараваў чалавек, які вельмі шмат спрычыніўся да беларускай справы. Займаўся і да 2020 года, і пасля 2020-га адраджэннем беларускіх мясцінаў. Многія яго ведаюць таксама. Ну ён, напэўна, пабачыўшы, што ў мяне няма гадзінніка, проста зняў свой з рукі і сказаў: вось табе, каб хутчэй вярнуцца ў Беларусь».

Каментары28

  • карупцыянер
    02.04.2024
    вось так звычайныя карупцыянеры і паступаюць. народ выявіў - карупцыянер - прадаю на аўкцыёне, выручанныя сродкі на палітвязняў.
  • Шпіён
    02.04.2024
    Як у тым анекдоце: лыжачкі знайшліся, але асадачак застаўся
  • Сыходзь!
    02.04.2024
    Каму твой хабарны гадзіннік цяпер патрэбны, разумнік?
    Зараз прымальна толькі назваць імя "ахвярадаўцы" для далейшага расследавання карупцыйных складнікаў. 
    І павінен быць публічна звольнены сваёй лідаркай з пазбаўленнем ганаровага права насіць чаравікі Новай Беларусі ад Колесавай-Гудзілінай!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць