Грамадства1212

Беларус заплаціў шмат грошай за польскую працоўную візу, атрымаў адмову і наракае на фірму. Але ёсць нюанс 

Першага красавіка хлопцу даставілі пашпарт з візавага цэнтра. Але замест доўгачаканай візы ён убачыў штамп з адмовай. Абурыўшыся, малады чалавек напісаў у фірму, якой заплаціў за дапамогу. У адказ яму адправілі смайлы, якія плачуць. Але для адмовы была прычына.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Сваю сумную гісторыю ў тыктоку распавёў блогер, які падпісаны як bazyuchka.

Пачыналася ўсё банальна: хлопцу была патрэбна віза, і сябры параілі яму фірму, якая займалася дапамогай у гэтым пытанні. Ён заплаціў грошы, фірма зрабіла сваю частку працы, і блогер аддаў дакументы ў візавы цэнтр.

Пабачыўшы свой пашпарт з адмовай, блогер напісаў пра гэта фірме. Прадстаўніца фірмы ўдакладніла, ці паставілі ў пашпарт штамп, і, атрымаўшы станоўчы адказ, адправіла хлопцу два смайлы, якія плачуць.

@bazyuchka_ НЕ рекоментую визовое агентство @VizaProm #минск #брест #беларусь #польша #польскаявиза #шенген ♬ оригинальный звук - Джейн

Хлопец кажа, што за ўсё заплаціў 1000 рублёў — з іх 600 было канкрэтна за паслугі візавай фірмы.

— Як вы думаеце, ці дапамагае мне фірма неяк цяпер? Не. Я сяджу і чытаю форумы ў інтэрнэце. Што я даведаўся? Па-першае, мая візавая гісторыя па***на. Дай Бог, выкінуць пашпарт і зрабіць новы дапаможа яе аднавіць. Па-другое, можна падаць апеляцыю, якая каштуе еўра 60, але не факт, што рашэнне зменіцца. Можна таксама не падаваць апеляцыю, а зноў падацца на польскую нацыянальную працоўную візу. Якая верагоднасць адмовы? Максімальная. Бо я не разумею, што канкрэтна ім не спадабалася. А калі буду падавацца на іншыя візы ў іншыя краіны, у мяне будзе больш паглыбленая праверка. Як бы не вельмі страшна, але таксама будуць глядзець на маю адмову па польскай візе.

Блогер удакладніў, што адмовілі яму праз несапраўднае запрашэнне на працу, якое дапамагла зрабіць фірма.

Хлопец кажа, што не плануе далей сварыцца з візавай фірмай, таму што фармальна яна свае абавязацельствы выканала: дапамагла з запаўненнем анкеты і атрыманнем запрашэння на працу.

Чым жа ён незадаволены? Ён лічыць, што фірма загадзя ведала, што па польскіх нацыянальных працоўных візах цяпер вялікі працэнт адмоў. Але калі блогер звярнуўся па дапамогу, спецыялісты фірмы яму пра гэту сітуацыю не паведамілі і нават самі прапанавалі падаваць дакументы менавіта на польскую працоўную візу. Абяцалі, што ў гэтым выпадку ўсё будзе супер.

«Наша Ніва» папрасіла пракаментаваць гэты кейс маніторынгавую групу visastat.me.

— Малады чалавек дапусціў вялікую памылку, калі вырашыў зрабіць сваю гісторыю публічнай, — каментуе маніторынгавая група. — Фактычна ён прызнаўся ў тым, што купіў запрашэнне на працу. Якія пасля гэтага ў яго могуць быць пытанні, не вельмі зразумела.

Зусім іншая рэч, калі чалавеку адмаўляюць у візе пад рэальныя дакументы рэальнай паездкі. І такія выпадкі здараюцца рэгулярна. Пад адны і тыя ж дакументы ў складзе групы людзей на дзелавыя візы вынікі бываюць зусім розныя: аднаму адмова, іншаму віза на 5 гадоў.

— У каментарыях яму масава рэкамендуюць змяніць пашпарт…

— …каб паспрабаваць схаваць ад консульства факт адмовы. Абмяркоўваць гэтую стратэгію не вельмі этычна, таму што гэта пошук схемы падмануць консула. Вядомы прыклады, калі людзі сапраўды мянялі пашпарт пасля адмовы ў візе і падаваліся зноў. Вынік прыкладна 50 на 50. Трэба разумець, што вашы асабістыя даныя ў любым выпадку пападаюць у базу. Дапамагае не столькі замена пашпарта, колькі паўторнае рашэнне консула.

Ці ёсць сэнс у апеляцыі?

— Пытанне трэба ставіць так: ці можна падаць апеляцыю? Так, можна. Але калі вы спытаеце пра статыстыку пасля гэтай працэдуры, то ў большасці выпадкаў апеляцыя не прыносіць чаканы вынік, але паспрабаваць можна.

Каментары12

  • Уладзь
    03.04.2024
    Я бы на месцы консула пачытаў каментарыі. Там шмат махляроў
  • Юзик
    03.04.2024
    Сам признался в мошенничестве? Красавчик. Надеюсь, инфа дойдёт до польских органов и получит пожизненный бан на посещение ЕС.
  • Правдоруб 54
    03.04.2024
    Я смотрю, что блогеров, в большинстве, неумных, в стране уже больше, чем дворников!....

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы6

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасціі»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

Павел Севярынец прыехаў у Варшаву ФОТАФАКТ7

Алена Ланская прызналася, што ейны бацька памёр ад каранавірусу ў разгар пандэміі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць