Свет1515

«Гэта пагражае эскалацыяй». Дэвід Кэмеран адказаў, чаму НАТА не хоча збіваць ракеты і дроны над Украінай

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што Вялікабрытанія і іншыя краіны НАТА не маюць намеру збіваць дроны і ракеты, якімі Расія атакуе Украіну, бо не хочуць эскалацыі канфлікту і прамога супрацьстаяння з Масквой, піша Бі-бі-сі.

Кэмеран адказваў на пытанні папулярнага вядучага радыёстанцыі LBC Ніка Ферары. У ліку іншага журналіст пацікавіўся, чаму самалёты Каралеўскіх ВПС не могуць зрабіць для Украіны тое ж, што яны рабілі падчас нападу Ірана на Ізраіль. Раней брытанскія ўлады пацвердзілі, што брытанскія знішчальнікі бралі ўдзел у адбіцці іранскай ракетнай атакі разам з ізраільскімі вайскоўцамі і іх хаўруснікамі з ЗША, Францыі і Іарданіі.

«Думаю, праблема з тым, што вы прапануеце, заключаецца ў тым, што калі мы хочам пазбегнуць эскалацыі з пункту гледжання больш шырокай еўрапейскай вайны, то неабходна пазбягаць прамога кантакту войскаў НАТА з расійскімі войскамі. Гэта пагражае эскалацыяй», — заявіў кіраўнік брытанскага знешнепалітычнага ведамства.

Каментары15

  • шикарно
    15.04.2024
    Советский союз сам себя уничтожает. Англоамериканская мечта наяву.
  • Эм
    15.04.2024
    Дык якая можа быць яшчэ эскалацыя?
    Ужо адзін Чэмберлен здаў Чэхаславаччыну, каб не эскаліраваць.

    “Калі краіна паміж ганьбай і вайной абірае ганьбу, то атрымае і ганьбу, і вайну” Чэрчыль
  • Gorliwy Litwin
    15.04.2024
    Эскалацыя - маё любімае слова цяперака. Я заміж любой "няшчырай бякі" кажу "эскалацыя".

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся11

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць