Усяго патроху44

На Брэстчыне скасілі вялікае поле квітнеючых цюльпанаў. Навошта гэта зрабілі?

У тыктоку з'явілася відэа з пакосам вялізнага поля з квітнеючымі цюльпанамі, якое знаходзіцца ў Іванаўскім раёне. Менш чым за суткі ролік сабраў амаль 100 тысяч праглядаў і каля сотні поўных здзіўлення каментароў, заўважыў Telegraf.news.

Ужо некалькі гадоў сацсеткі беларусаў скараюць відэа з плантацыі цюльпанаў фермерскай гаспадаркі «Знаходка Палесся», якая знаходзіцца ў вёсцы Тышкавічы Іванаўскага раёна. Поле з тысяч цюльпанаў, якое празвалі «беларускай Галандыяй», і гэтай вясной прыкоўвала да сябе погляды мноства беларусаў.

А вось цяпер, калі цюльпаны яшчэ не адцвілі, іх скасілі трактарам. Карыстальнікі сацсетак не зразумелі, навошта гэта зрабілі?

«Сэрца баліць на такое глядзець, шкада кветкі», — выказалася адна з карыстальніц.

«Ой, як шкада, такую прыгажосць пад трактар!», — абурыўся яшчэ адзін каментатар.

«Ой, а навошта так з кветкамі?», — задаўся пытаннем яшчэ нехта.

@nashaniva НАШТО скасілі вялікае поле квітнеючых цюльпанаў? #тюльпаны #брест #беларусь #беларусьновости #беларускаямова ♬ original sound - kivxr

Аднак, як патлумачыла дзяўчына, што зняла відэаролік, падобныя дзеянні — нармальны для вырошчвання гэтых кветак працэс.

«Як шкада, калі скошваюць такую прыгажосць! Але гэта неабходна для фарміравання цыбулін», — напісала яна ў суправаджэнні да відэа.

Як ні дзіўна, але кашэнне квітнеючых цюльпанаў — неабходная працэдура для росту і паспявання цыбулін кветак, якія пасля будуць выкарыстоўваць як пасадачны матэрыял. Гэтая практыка паўсюдна выкарыстоўваецца і ў славутых сваімі кветкамі Нідэрландах.

Калі актыўны перыяд цвіцення цюльпана падыходзіць да канца, яго скошваюць касілкай, каб цыбуліна не марнавала сілы і рэсурсы на падсілкоўванне бутона, які вяне.

Дарэчы, эксперты адзначаюць, што галоўку цюльпана лепш абломваць рукой, а не секатарам.

Каментары4

  • Ян
    22.04.2024
    ЯНКА, бо цыбуліны цюльпанаў таксама варожыя, з Нідэрляндаў
  • ЯНКА
    22.04.2024
    • ГОРКІЯ ЦЫБУЛІНЫ •
    👀 Ян, «як ні дзіўна, але кашэнне цвітучых цюльпанаў — неабходная працэдура для росту і паспявання цыбулін кветак, якія пасля будуць выкарыстоўваць як пасадачны матэрыял». А, па-вашаму, яны былі галяндзкія? Дадамо, слова «варожы» я вышэй ужыў у двукосьсі, толькі хамячкі гэта, вядома, не заўважылі.
    🚜 Добра, Джон Дыр сам прыдумаў сталёвы плюг і іншыя прыблюды, але ягоную касу нельга было прычапіць не на тарахтар «іміні іво», а на «Бедаруса»? Вось такі местачковы лука-патрыятызам.
    🌷 Таксама зусім ужо няўцямна, гэныя тульпаны так тамака й згніюць? Чаму не прадаць іх хоць за колькі гандлярам кветкамі, у пахавальныя бюры ці проста аддаць настаўніцам, бабцям ці каровам?
    🏜️ І ці не ператворыць Бульбінгэм саміх тых, хто дапусьціў гэткую нядбайнасьць, у пасадачны матэрыял? Альбо, адкасіўшы «ц'вітучыя цюльпаны», гэны таксама адкосяць ад адказнасьці?
    🍂 П.Н.: А як адкосяць гэтыя, што беларускія квітучыя ці квітнеючыя кветкі тутака пусьцілі на «ц'вітучую» трасянку?
  • Максим Дизайнер
    23.04.2024
    Уроды боятся красоты.

Цяпер чытаюць

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка14

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт ФІФА хоча падзяліцца правамі на мундыяль з блізкімі да Трампа прыватнымі інвестарамі1

«Я расіст, і я зрабіў гэта спецыяльна, таму што ненавіджу вас, кавалкі дзярма». Страхоўшчык падставіў цяжкаатлетку на чэмпіянаце21

У мінскім Сельгаспасёлку пачалі зносіць прыватны сектар ФОТЫ2

Кошт квадратнага метра жылля ў Мінску з пачатку года вырас больш як на чвэрць1

У Мінску міліцыя са зброяй затрымлівала трох рэцыдывістаў-гастралёраў6

У Бабруйску дзевяцігадовы хлопчык упаў з яблыні і пакалечыўся2

Парламент М'янмы ўвёў смяротнае пакаранне для арганізатараў скам-цэнтраў1

У Мінску заўважылі дагледжаны японскі аўтамабіль з васьмідзясятых

Моцны землятрус у Перу пашкодзіў храм XVI стагоддзя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка14

Дом, з якога расійскія гастралёры спрабавалі скрасці мільёны даляраў, належыць былому выканаўчаму дырэктару Беларусбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць