Свет33

У Венгрыі рэзка набрала папулярнасць антыорбанаўская партыя, якую стварыў малады палітык

Што ў іх за платформа і чым так зачапіў людзей новы лідар?

 Péter Magyar Пэтэр Мадзяр Петер Мадьяр
Петэр Мадзяр на мітынгу ў Будапешце. 26 сакавіка 2024 года. Фота: AP Photo/Denes Erdos

Напярэдадні выбараў у Еўрапейскі парламент у Венгрыі хуткімі тэмпамі набірае папулярнасць палітычная партыя «Павага і свабода» (Tisztelet és Szabadság), лідарам якой з'яўляецца 43-гадовы Петэр Мадзяр.

Мадзяр у мінулым быў мужам міністра юстыцыі Юдыт Варгі, з якой у яго трое дзяцей. Варгу палітолагі называлі адной з самых зорных пратэжэ Орбана. Яна павінна была ўзначаліць спіс кіроўнай партыі «Фідэс» на выбарах у Еўрапарламент.

Але ў лютым гэтага года ў выніку аднаго з самых буйных палітычных крызісаў кіроўнай партыі, звязаным з памілаваннем прэзідэнтам абвінавачанага, якога прызналі вінаватым у дапамозе педафілу, Юдыт Варга разам з прэзідэнтам краіны Каталін Новак падала ў адстаўку і адраклася мандата дэпутата парламента ды лідара партыйнага спісу на выбарах у Еўрапарламент.

Праз некалькі гадзін пасля таго, як яго былая жонка аб'явіла аб сваім сыходзе з палітыкі, Мадзяр апублікаваў пост у фэйсбуку, у якім заявіў, што ідзе ў адстаўку са сваіх пасад на двух дзяржаўных прадпрыемствах і адракаецца свайго месца ў радзе дырэктараў трэцяга — Венгерскага банка развіцця.

Ён пісаў, што апошнія некалькі гадоў прымусілі яго ўсвядоміць, што ідэя «нацыянальнай, суверэннай, буржуазнай Венгрыі», абвешчаная ўрадам Орбана, насамрэч была «палітычным прадуктам», які служыць для ўтойвання масавай карупцыі і пераразмеркавання багацця на карысць тых, хто мае «правільныя сувязі».

Юрыст па адукацыі, Мадзяр, які займаўся адвакацкай практыкай, працаваў у МЗС і прадстаўніцтве Венгрыі ў ЕС, распачаў кампанію нападак на Орбана. У канцы сакавіка ён у прысутнасці журналістаў перадаў у пракуратуру аўдыязапіс, які даказвае факты карупцыі ва ўрадзе, што істотна павысіла папулярнасць палітыка.

Мадзяр абвінавачвае ўрад Орбана ў сістэмнай карупцыі, заклікае да адстаўкі прэм'ер-міністра і генеральнага пракурора, заяўляе, што ў краіне адсутнічае свабода СМІ і пракуратуры. За паўтара месяца пасля свайго пераходу ў апазіцыю палітык здолеў сабраць звыш 200 тысяч падпісчыкаў у сваіх сацыяльных сетках.

А ў пачатку красавіка на антыўрадавы мітынг каля будынка нацыянальнага парламента, які праводзіла «Павага і свабода», прыйшло па розных ацэнках ад 50 да 100 тысяч чалавек. Такая масавасць не назіралася з 2010 года.

Партыя «Павага і свабода» была зарэгістраваная ў 2021 годзе. Яе стварыла невялікая група чыноўнікаў і прадпрымальнікаў горада Эгер з мэтай удзелу ў парламенцкіх выбарах. У сваёй праграме партыя пазіцыянавала сябе як правацэнтрысцкая, заяўляла пра неабходнасць абмежавання двума тэрмінамі знаходжання на пасадах вышэйшых дзяржаўных асобаў, адмены недатыкальнасці дэпутатаў, падтрымкі мясцовага бізнэсу і спрыяння вяртання ў краіну эмігрантаў.

На парламенцкіх выбарах у красавіку 2022 года «Павага і свабода» не здолела, аднак, атрымаць ніводнага мандата. Новае дыханне ёй надаў Петэр Мадзяр, калі ў красавіку гэтага года заняў пасаду аднаго з намеснікаў старшыні.

Партыя патрэбна Мадзяру для ўдзелу ў выбарах у Еўрапарламент. Стварыць для гэтага ўласную партыю ён не паспеў. Па правілах, прэтэндаваць на месцы ў Еўрапейскім парламенце могуць кандыдаты ад тых палітычных аб'яднанняў, якія былі зарэгістраваныя ў сваіх краінах на момант афіцыйнага абвяшчэння аб выбарах.

10 красавіка ў Нацыянальную выбарчую камісію была накіравана заяўка на рэгістрацыю партыі «Павага і свабода» для ўдзелу ў выбарах у Еўрапарламент. Акрамя гэтага, партыя будзе браць удзел у муніцыпальных выбарах у Венгрыі 9 чэрвеня.

Як піша Bloomberg, спасылаючыся на вынікі апытання сацыялагічнай кампаніі Median, «Павага і свабода» Мадзяра атрымлівае 24% падтрымкі сярод выбаршчыкаў, якія вызначыліся са сваім выбарам і заявілі, што абавязкова пойдуць на галасаванне.

Хоць гэта далёка ад 46% падтрымкі, якую мае партыя ўлады «Фідэс», але больш чым удвая перавышае паказчык падтрымкі Дэмакратычнай партыі (9%), якая да гэтага часу была самай папулярнай апазіцыйнай сілай.

Цяпер Мадзяр ездзіць па сельскай мясцовасці, якая з'яўляецца базай падтрымкі Орбана, дзе яму ўдаецца сабраць нямала выбаршчыкаў на сваіх агітацыйных мерапрыемствах.

У планах палітыка і парламенцкія выбары ў краіне ў 2026 годзе. Што ў яго ўдасца, пакажа час.

Каментары3

  • Беларус зь Мікашэвічаў
    02.05.2024
    Як у Пэтэра Мадзяра могуць быць дзеці ад міністра? Мужчыны ня ўмеюць нараджаць. Яны іх усынавілы? 
  • Илья
    02.05.2024
    Нужно узнать какие у него отношения с Карач
  • Ноўнэйм
    02.05.2024
    Беларус зь Мікашэвічаў, табе трэба напісаць міністарка, каб зразумець, што яна жанчына?

Цяпер чытаюць

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У доме пад знос прадаюць аднапакаёўку амаль за $60 000. Гэта самая танная кватэра Мінска1

Іван Шамякін: прававерны камуніст і беларускі патрыёт да мозгу касцей. Алкаголь, ідэйнасць, пасылкі з Масквы: як гэта магло спалучацца?39

У ЗША мужчына пад выглядам агента ФБР спрабаваў вызваліць з турмы Луіджы Манджонэ3

Польскі трэвэл-блогер, які падарожнічаў па Беларусі і Расіі, расказаў пра хэйт, рэпутацыйныя страты і ўражанні ад паездкі11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду1

Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу1

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?18

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў5

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі24

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць