Грамадства3232

Дзмітрыеў запісаў першы сторыз пасля вызвалення з турмы — беларускамоўны верш

Сёння палітыку споўнілася 43 гады. 

@nashaniva Упершышю пасля вызвалення з турмы Андрэй Дзмітрыеў выйшаў у эфір — з беларускамоўным вершам #беларусь #беларускаямова #верш #белорусы #нашаніва #беларусьновости ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны


Андрэй Дзмітрыеў упершыню выйшаў у эфір пасля выхаду на волю. У сторыс інстаграма ён зачытаў свой верш:

Мне сорак тры. Прайшоў турму і войска.
Трымаўся годна хай і не заўсёды паводзіў сябе па-геройску.
Маю сям'ю, якую вельмі люблю і ёю ганаруся.
Маю сяброў, за якіх часам баюся, малюся.

З усіх шляхоў абіраў той, што вядзе да мары.
І зараз ім рушу да сонца — праз усе перашкоды і хмары.
Мне сорак тры — гэта проста лічбы і тое, што за спіною.
Галоўнае — не адзін, не зламаны, не стомлены, жывы!

Хай раны — без іх не бывае шляхоў да мары.
Ведаю, што жыццё наперадзе — усё будзе! 
Дзякую Богу за ўсё, за тое, якія побач са мною людзі. 

Рушым далей, няма часу, каб тут спыняцца. 
І на гэтым шляху, каб сабой і людзьмі застацца.

***

Нагадаем, Андрэй Дзмітрыеў прабыў у няволі паўтара года па «народным» 342-м артыкуле. Ён вызваліўся 20 красавіка 2024 года.

Каментары32

  • За правду, в Шушенское
    12.05.2024
    Куда рушым? За очередным грантом? Затем посадка? Только в Польшу, КР. Там место балаболаи и не революционерам
  • з ДН
    12.05.2024
    Дзмітрыеў сярод балагана лета 2020 вылучаўся праграмай, спакойнымі ўзважанымі адказамі на пытанні патэнцыйных выбаршкаў, тым, як трымае сябе...
  • No
    12.05.2024
    Магутны божа, лукашэнаўскі ГУЛАГ нават за 1.5 гады моцна з маладога чалавека зрабіў старым на 10 год. Будзь прокляты лукашысты, хай ўсё зло ім верніцца.

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць