Грамадства3636

Хутка выбары ў КР — што з платформай для галасавання і ці будзе яна бяспечнай? Адказвае Лібер

У канцы мая пройдуць выбары ў Каардынацыйную раду. Ужо з сярэдзіны красавіка ідзе закрытае тэставанне платформы, на якой людзі будуць аддаваць свае галасы. За тэхнічную частку гэтай распрацоўкі адказвае Павел Лібер з камандай «Новай Беларусі» — мы задалі яму галоўныя пытанні датычна бяспекі галасавання ўнутры краіны і таго, як будзе адбывацца верыфікацыя выбаршчыкаў.

Павел Лібер

Хто пісаў код для платформы галасавання і як яна будзе выглядаць?

Платформа створаная беларускімі праграмістамі, некаторыя яе кампаненты працуюць праз партнёрскія кампаніі. Яна складаецца з вялікай колькасці элементаў і сістэм, але для канчатковага карыстальніка мы арганізавалі ўсё як мабільны дадатак, у якім можна і прайсці праверку асобы, і адразу ж прагаласаваць.

Як будуць верыфікавацца асобы, што галасуюць?

На гэты момант выбарчая камісія ўзгадніла адну схему: паўнавартасная праверка пашпарта і твару чалавека, які галасуе. Гэта дае максімальную надзейнасць і гарантыі, што мы сапраўды правяраем нашу аўдыторыю. Усе іншыя схемы былі меней надзейныя і таму не былі прынятыя.

Што рабіць тым, у каго пашпарт скончыўся ці быў страчаны і магчымасці аднаўлення няма?

Чалавек зусім без пашпарта прагаласаваць не зможа. Магчыма, будуць дапушчаныя пратэрмінаваныя пашпарты — рашэнне тут будзе за выбарчай камісіяй.

Усе даныя будуць захоўвацца дэцэнтралізавана, а дзе канкрэтна? У колькіх чалавек будзе да іх доступ?

Даныя будуць ляжаць у блакчэйне, у гэтым і складаецца сутнасць дэцэнтралізацыі: ні ў каго не будзе да яго доступу, бо няма аднаго рэестра даных. А ад аднаго рэестра мы адмовіліся, каб не было кропкі атакі, узлому, зліву і гэтак далей.

Праўдзівасць даных і падлікаў будзе забяспечвацца тэхнічнай сістэмай, якая будзе выкладзена ў доступ у выглядзе адкрытага кода плюс пройдзе дадатковы аўдыт бяспекі.

Платформа ўжо трапіла на бэта-тэставанне да пэўных людзей, ці выключаны тут зліў, калі нехта «не той» яе пабачыць і зможа нешта зламаць і насаліць тэхнічна яшчэ да выбараў ці падчас?

Да тэставання платформы былі дапушчаныя толькі прадстаўнікі ЦВК, спісаў-кандыдатаў і потым — прадстаўнікі незалежных СМІ.

Платформа ў любым выпадку будзе выкладвацца ў выглядзе адкрытага кода і праходзіць аўдыт бяспекі. Таму нешта ўзламаць будзе досыць складана.

Сам код будзе апублікаваны за некалькі дзён да выбараў, цяпер ён маецца ў нас і ў кампаніі, якая, акурат, праводзіць аўдыт бяспекі.

Як быць людзям у Беларусі? Якія гарантыі па бяспецы ёсць для іх?

Паколькі іх даных не будзе ў якім-небудзь цэнтральным рэестры, які можна было б узламаць ці скрасці, з пункту гледжання захоўвання звестак яны — у бяспецы.

Але важна будзе кіравацца нашымі інструкцыямі і па іх выдаліць дадатак для галасавання, каб у гісторыі тэлефона не засталося інфармацыі пра тое, што вы яго спампоўвалі.

Што наконт правакатараў ад КДБ ці прапаганды, якія могуць падрабіць дакументы і спрабаваць дыскрэдытаваць КР?

Для галасавання недастаткова дакумента, патрэбны будзе яшчэ жывы чалавек.

Як платформа будзе абароненая ад хакерскіх атак і нагрузак?

Мы не можам расказваць дэталяў, каб не дапамагаць гэтым самым хакерскім атакам. У агульных рысах, мы выкарыстаем досыць надзейнае воблачнае рашэнне, надзейных партнёраў, якія маюць усе сертыфікаты бяспекі, а таксама праходзім, як я казаў, незалежны аўдыт па кібербяспецы.

Калі голас выпадкова прысвоіцца не таму кандыдату, ці будзе магчымасць змяніць выбар і перагаласаваць?

Магчымасці перагаласаваць не будзе. Але чалавек на платформе найперш абірае опцыю, потым пацвярджае выбар — карацей, выпадкова прагаласаваць памылкова тут складана. Але калі гэта здарыцца, то тут, як у рэальным жыцці — кінуты бюлетэнь не дастанеш назад.

Каментары36

  • Чарговы сліў?
    14.05.2024
    Лібер зусім людзей за дэбілаў лічыць. У якім блакчэйне будуць "ляжаць" дадзеныя? Назву можна гэтага блакчэйна ці гэта прыватны блакчэйн Лібера? 
  • Так
    14.05.2024
    "Выбары" з абмежаваным выбарам, накінутымі (за грант?) квотамі для адной з груп у грамадстве, недапушчэннем адной з фрацыі і вялікай колькасцю моцна расеізаваных і (пра)расейскіх кандыдатаў, пра некаторых нават НН пісала.
  • Толькі Зянон
    14.05.2024
    Ну карацей кажучы у мяне ўсё больш моцныя сумненні, што я буду кудысь галасаваць. Няхай выбіраюць без мяне з іх квотамі і блэдчэйнамі.

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць