Эканоміка

На Гомельшчыне прадаюць былы засакрэчаны «аб'ект 600»

Днямі на таргі выставілі былы Петрыкаўскі машынабудаўнічы завод «Авангард» з 57 аб'ектамі нерухомасці, які схаваўся сярод соснаў і ялін на велізарным участку зямлі. Гэты з выгляду занядбаны аб'ект на Гомельшчыне не такі просты, як падаецца: пабудовы маюць унікальную гісторыю, піша «Анлайнер».

Фота: «БУТБ-маёмасць»

Маштабныя векавыя будынкі згубіліся ў палескай глушы, у Петрыкаўскім раёне, на поўдзень ад пасёлка Муляраўка. Калі вы вырашыце праверыць гэта месца на карце, то пабачыце, што ў лясным масіве яно адзначана як санаторый і дзіцячы аздараўленчы лагер.

Рэч у тым, што калісьці тут размяшчаўся сакрэтны «аб'ект 600» — 396-ты полк ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, які маскіравалі пад «аб'екты аздараўлення і адпачынку». Такая геаграфічная блытаніна — звычайная практыка для савецкай абароннай стратэгіі.

У 90-я гады, калі аб'ект цалкам перастаў функцыянаваць па прызначэнні, тэхніку, ракеты, а таксама іншую маёмасць, якая ўяўляе каштоўнасць, вывезлі, а месца пакінулі пуставаць. Але ненадоўга. Пасля на тэрыторыі былога вайскловага гарадка з'явіўся машынабудаўнічы завод «Авангард», які пачаў актыўна выпускаць не толькі аўтамабілі, але і мэблю.

Спачатку прадукцыя прадпрыемства карысталася вялікім попытам па ўсёй краіне, але праз пэўны час яго гісторыя таксама скончылася. У 2001 годзе тут спрабавалі вырабляць цеплагенератары і катлы на драўняных адкідах, аднак крыху пазней прадпрыемства стала на паўзу і з часам прыйшло ў запусценне.

Сёння ўласнікам гэтых пабудоў лічыцца ААТ «Гомсельмаш», які ў чарговы раз спрабуе знайсці праз аўкцыён новага гаспадара рэшткам гістарычных аб'ектаў.

У склад лота ўваходзяць 57 аб'ектаў нерухомасці, уключаючы 52 капітальныя будынкі. Агульная плошча прапанаванай для рэалізацыі тэрыторыі перавышае 13 тысяч «квадратаў». Тут ёсць нават два пажарныя вадаёмы і палі фільтрацыі.

Пачатковая цана лота — 2736 рублёў, або $850 па курсе. Таргі пройдуць 17 чэрвеня, падаць заяўку на ўдзел могуць усе ахвотныя да 12 чэрвеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь47

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае забараніць продаж канадскіх самалётаў Bombardier у ЗША2

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў10

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы4

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь47

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць