Грамадства1111

Халезін заявіў пра гатоўнасць выйсці з Каардынацыйнай рады пасля выбараў

«У мяне ёсць выбар. Так гэта працуе ва ўсім свеце».

Мікалай Халезін Николай Халезин Nikolai Khalezin
Мікалай Халезін. Скрын відэа utro / YouTube

Рэжысёр Мікалай Халезін ідзе на выбары ў Каардынацыйную раду ад блоку «Еўрапейскі выбар».

Падчас свайго інтэрв'ю ютуб-каналу «Обычное утро» ён расказаў, што будзе рабіць пасля свайго абрання ў склад Рады:

«У мяне ёсць выбар — пагаварыць з тымі, з кім разам прайшоў, і вырашыць. Можа, будзе лепей, калі пройдзе наступны чалавек [са спісу] пасля мяне. Я застануся ў рангу памочніка, дарадцы, каго заўгодна ў гэтай групе.

Гэта твой выбар — як ты плануеш далей. Таму што калі я не магу ўдзяляць максімум сваёй увагі гэтаму, то хіба што варта саступіць тым, хто можа».

На ўдакладняючае пытанне, што тады могуць сказаць людзі, якія за яго галасавалі, калі Халезін саступіць сваё месца іншаму, рэжысёр адказаў:

«Неабходна разумець, што гэта так працуе ва ўсім свеце. Калі вы мне давяраеце, то я паступаю так, як лічу неабходным».

Каментары11

  • Тлумачым
    21.05.2024
    Перакладаем на чалавечую мову: калі Халезін зразумее, што грантаў гэтая Рада не прынясе, адразу выйдзе, каб не марнаваць час.
  • Так
    21.05.2024
    Чаму Халезін далей не вывучыў беларускую мову?
  • Адказ
    21.05.2024
    Так, бо ён не збіраецца жыць у Беларусі

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць