Аварыя адбылася сёння каля 15:00 на аўтадарозе Бабруйск-Мазыр паблізу вёскі Брожка Бабруйскага раёна, паведамляе УУС Магілёўскай вобласці.

32-гадовы кіроўца маршруткі Mercedes-Benz Sprinter (маршрутнае таксі) сутыкнуўся з трактарам МТЗ, які рухаўся наперадзе і рабіў паварот налева.

У выніку ДТЗ 9 чалавек дастаўленыя ў бальніцу для абследавання.

Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары