Пераезд быў тэрміновым — новы ўласнік пачаў рамонт раней запланаванага тэрміну, што перашкаджала працы радыё.

Каталіцкае «Радыё Марыя» пераехала ў сінагогу. «Нам тут рады», гавораць у рэдакцыі і працуюць над абсталяваннем новага часовага памяшкання — на гэта накіраваны сабраныя ахвяраванні, але збор дапамогі працягваецца, піша katolik.life.
Студыю каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі ўладкоўваюць на новым месцы. Нагадаем, рэдакцыі давялося з'ехаць з арэнднага памяшкання, дзе каманда працавала шмат гадоў. Пераезд быў тэрміновым — новы ўласнік пачаў рамонт раней запланаванага тэрміну, што перашкаджала працы радыё.
Знайсці новае, пакуль часовае, памяшканне, дапамог выпадак. Аднак, па іроніі лёсу, выпадкова ўдзельнікі каманды заўважылі абвестку аб арэндзе памяшкання ў адной з сінагог Мінска.
Вырашылі патэлефанаваць — там не толькі не адмовілі, але і былі рады, даведаўшыся, што памяшканне патрэбна каталіцкаму медыя. Дамову замацавалі пячаткамі з выявамі Марыі і юдэйскай меноры.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
Памагай Бог