Здарэнні88

У Італіі муж забіў беларуску і прывёз яе цела ў багажніку ў паліцыю

Пра злачынства ў горадзе Модэна стала вядома 11 чэрвеня. Цяпер Народная амбасада Беларусі ў Італіі паведаміла, што забітая былым мужам Ганна Свірыдзенка — беларуска. У яе засталося двое дзяцей. Паводле паліцыі, прычына забойства — менавіта спрэчка за дзяцей.

48-гадовы інжынер Андрэа Палтрыньеры сам прывёз цела сваёй забітай жонкі — 40-гадовай Ганны Свірыдзенка, у паліцыю. 

«Я забіў яе, цела ляжыць у машыне на вуліцы», — заявіў ён паліцэйскім.

Паліцэйскія ў багажніку пабачылі цела жанчыны, на яе галаве быў завязаны провадам чорны пакет.

Спачатку паведамлялася, што жанчына расійскага паходжання, аднак цяпер высветлілася, што яна беларуска. 

У яе засталося двое дзяцей, 2 і 3 гадоў. Мужчына, паводле папярэдніх звестак, забіў былую жонку, калі суд пастанавіў аддаць ёй дзяцей. Забойства, імаверна, адбылося, калі жанчына прыехала да яго, каб забраць дзяцей. 

Ганна апошнім часам жыла ў Аўстрыі, займалася радыялогіяй. Выданне ANSA піша, што яна дасягнула выбітных прафесійных поспехаў у галіне медыцыны.

Каментары8

  • Против ЕС
    13.06.2024
    Доинтегоировалась в Европу. А в Беларуси из за детей мужья не забивать.
  • Acab
    13.06.2024
    Против ЕС , тое самае. Суд не паводле звычайнага права і шлюбнае дамовы, а паводле пазытыўнага.
    Вынік працы параграфа
  • Против Лукашенки
    13.06.2024
    Против ЕС , А в ЕС своих граждан не пытают и не забивают по политическим мотивам как это делают лукашенковские органы в РБ.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць