Грамадства2525

Філіпенка загаварыў на беларускай мове і паабяцаў на ёй выдаць сваю наступную кнігу

Пісьменнік Саша Філіпенка трэці месяц праводзіць еўрапейскае турнэ, падчас якога сярод іншага імкнецца расказваць грамадствам краін Еўропы пра тое, што насамрэч адбываецца ў Беларусі. Ён расказаў пра гэта Дзмітрыю Гурневічу на «Радыё Свабода». 

Саша Філіпенка. Скрыншот з відэа

Адметна, што расейскамоўны пісьменнік Саша Філіпенка даў гэтае інтэрв'ю на добрай беларускай мове.

Ён удзячны кракаўскаму выдавецтву Guttenberg, якое выдала ягоныя кнігі «Былы сын» і «Крэмулятар» па-беларуску і анансаваў працяг гэтай практыкі. У будучыні плануецца перакласці на беларускую і выдаць усе ягоныя кнігі.

Новая кніга, якую цяпер Філіпенка піша, як ён спадзяецца, спачатку выйдзе па-беларуску, і толькі пасля па-расейску. Або, у крайнім выпадку, абодва выданні выйдуць адначасова. 

Каментары25

  • Сакавік
    14.06.2024
    Тэндэнцыі радуюць! У добры шлях)
  • BLR
    14.06.2024
    ВЫДАТНА
  • Мова - гэта маркер
    14.06.2024
    Малайчына! Цяпер ніколі ніякая Масква не прысабечыць сабе нашага беларускага пісьменніка!
    Вы ніяк не дакажаце, што вы беларускі пісьменнік, пакуль не напішаце кнігу па-беларуску.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць