Свет66

Сталі вядомыя правілы дэбатаў Трампа з Байдэнам

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн і яго папярэднік Дональд Трамп узгаднілі ўмовы дэбатаў, якія адбудуцца 27 чэрвеня на тэлеканале CNN.

Дэбаты пройдуць у Атланце 27 чэрвеня і стануць першай асабістай сустрэчай у кампаніі 2024 года Джо Байдэна і Дональда Трампа.

Абодва кандыдаты прынялі запрашэнне тэлеканала і пагадзіліся з правіламі і фарматам, дасланымі тэлеканалам, піша CNN. 

CNN адзначае, што гэта будуць 90-хвілінныя дэбаты з двума рэкламнымі перапынкамі. 

Месцы кандыдатаў на сцэне будуць вызначаны падкідваннем манеты. 

Мікрафоны падчас эфіру будуць выключаныя і па чарзе будуць уключацца для кандыдатаў на час выступу. 

Апаненты не змогуць скарыстацца падрыхтаванымі нататкамі, аднак у іх распараджэнні будуць ручка, блакнот і бутэлька вады. 

Падчас дэбатаў аўдыторыя будзе адсутнічаць, і прадстаўнікі перадвыбарных штабоў не змогуць размаўляць са сваім кандыдатам.

Каментары6

  • Хлопцы, мочым троля
    16.06.2024
    Acab, брэд сівай кабылы
  • Джыллі
    16.06.2024
    Чакаем удзелу ў дэбатах ад сінепалага 30 гадоў. Можа ён проста сц.ыкло, а не крэпкі арэшак?
  • На ютубе Biden G7
    16.06.2024
    Хлопцы, мочым троля, ты на ютубе паглядзі, як гэты дзядок сябе трымаў на саміце G7. Увядзі Biden G7.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын26

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць