Грамадства55

Ціханоўская сустрэлася з Жазэпам Барэлем

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Бруселі з Вярхоўным прадстаўніком па замежнай палітыцы Жазэпам Барэлем. Сустрэча адбывалася ў межах працы Кансультатыўнай групы ЕС — Беларусь.

Святлана Ціханоўская і Жазэп Барэль. Фота прэс-службы Еўрасаюза

Паводле паведамлення прэс-службы Святланы Ціханоўскай, падчас сустрэчы яна заклікала працягваць выдачу шэнгенскіх візаў, дапамагчы з вырашэннем праблем легалізацыі беларусаў у іншых краінах, трымаць межы адкрытымі для грамадзян Беларусі, пры гэтым не змяншаючы, а павялічваючы ціск на рэжым і яго памагатых.

Бакі абмеркавалі таксама працяг і павелічэнне падтрымкі для грамадзянскай супольнасці, прыцягненне рэжыму да адказнасці, развіццё працы Кансультатыўнай групы, супрацу ў напрамку супрацьдзеяння прапагандзе, а таксама прамоцыі еўрапейскага выбару сярод беларусаў.

На сустрэчы разам з Ціханоўскай былі таксама яе намеснікі Павел Латушка і Валер Кавалеўскі. Для апошняга, як падаецца, гэта сустрэча стала апошняй у афіцыйным статусе. Сёння ён заявіў пра сваю адстаўку. 

Кіраўнік дыпламатыі ЕС таксама пракаментаваў сустрэчу з Ціханоўскай на сваёй старонцы ў сацсетцы X.

«Прыемна зноў сустрэцца са Святланай Ціханоўскай. Я выказаў сваю ўдзячнасць за працу дэмакратычных сілаў пад ейным кіраўніцтвам і пацвердзіў салідарнасць і падтрыманне ЕC усіх, хто змагаецца за свабодную і дэмакратычную Беларусь», — зазначыў Жазэп Барэль.

Каментары5

  • Acab
    26.06.2024
    Дарэчы, хто і калі абраў спадара Жазэпа на яконую пасаду?
  • Вярхоўны Рэпрэзэнтатар
    26.06.2024
    Мяне абраў народ Эўразьвяза
  • Прамоцыя Эўрапэйскага Выбару
    26.06.2024
    Рэфэралка на зьніжку

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць