Свет11

Польшча і краіны Балтыі просяць пра абарончую лінію на мяжы з Расіяй і Беларуссю

Пытанне будзе абмяркоўвацца ўжо сёння.

Ілюстрацыйнае фота: Straž Graniczna

Польшча, Літва, Латвія і Эстонія заклікалі ў сераду Еўрапейскі Саюз пабудаваць абарончую лінію ўздоўж мяжы блока з Расіяй і Беларуссю, каб абараніць ЕС ад вайсковых пагроз і іншых шкодных дзеянняў з боку Масквы, піша Reuters.

У лісце да старшыні ЕС, які будзе абмяркоўвацца на саміце ў Бруселі ў чацвер, лідары чатырох краін, якія маюць агульныя межы з Расіяй і Беларуссю, заявілі, што праект, накіраваны на абарону блока з 27 краін і з 450-мільённым насельніцтвам, таксама запатрабуе фінансавай падтрымкі ўсіх членаў.

Пад гібрыднымі пагрозамі маецца на ўвазе яднанне вайскоўцаў і невайскоўцаў, а таксама схаваных і адкрытых сродкаў, уключаючы дэзынфармацыю, кібератакі, эканамічны ціск і перапраўку мігрантаў праз межы.

Як гаворыцца ў лісце, маштаб і кошт гэтых сумесных намаганняў патрабуюць мэтанакіраваных дзеянняў ЕС для іх палітычнай і фінансавай падтрымкі.

Некаторыя дыпламаты ЕС ацанілі кошт будаўніцтва такой абарончай лініі ўздоўж 700-кіламетровай мяжы ЕС з Расіяй і Беларуссю прыкладна ў 2,5 мільярда еўра (2,67 мільярда даляраў).

Еўрапейскія інвестыцыі ў абарону і яе фінансаванне стануць адной з галоўных тэм для абмеркавання лідарамі ЕМ на саміце, паколькі вайна Расіі супраць Украіны прадаўжаецца ўжо трэці год і Масква ўзмацняе гібрыдныя аперацыі супраць Захаду.

Заклік да сумеснага фінансавання лініі наземнай абароны на ўсходняй мяжы ЕС з'явіўся пасля папярэдняй ініцыятывы Грэцыі і Польшчы стварыць сістэму супрацьпаветранай абароны ЕС на ўзор ізраільскага «жалезнага купала», якая б каардынавала цяпер разрозненыя сістэмы супрацьпаветранай абароны краін-чальцоў ЕС.

У лісце гаворыцца, што планаванне і будаўніцтва лініі абароны на ўсходняй мяжы ЕС павінна ажыццяўляцца ў каардынацыі з НАТО і яго ваеннымі патрабаваннямі.

Каментары1

  • Старшыня Эўра
    27.06.2024
    Я не такі, як старшыня БССР. Мне можна верыць

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць