Свет11

З-за спёкі ў Азіі падскочылі сусветныя цэны на каву

Сусветныя цэны на каву істотна выраслі ў другім квартале гэтага года з-за моцнай спёкі ў асноўных рэгіёнах вырошчвання ў Азіі. Каціроўкі ф'ючарсаў на гатунак рабуста ў Лондане да канца чэрвеня павялічыліся на 18,1% у параўнанні з канцом сакавіка. 6 чэрвеня цана кантракту дасягала рэкорднай адзнакі ў $4394 за тону. Ф'ючарсы на арабіку падаражэлі за тры месяцы на 20,6%, піша Nikkei Asia.

Фота: vecteezy

Асноўнай прычынай скачка цэн стала спёка ў Паўднёва-Усходняй Азіі. З красавіка сярэднія тэмпературы паветра ў В'етнаме, Тайландзе і на Філіпінах былі вышэйшыя за норму і даходзілі да 48 градусаў Цэльсія.

У В'етнаме фермеры сутыкнуліся з засухай, якая можа паўплываць на восеньскі ўраджай. Скарачэнне аб'ёмаў вытворчасці толькі ўзмоцніць дысбаланс паміж попытам і прапановай і прывядзе да далейшага росту цэнаў.

Адзначаецца, што В'етнам вырабляе каля 40% сусветнага аб'ёму зерняў рабусты, якая выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі распушчальнай кавы.

Каментары1

  • Intourer
    05.07.2024
    Кому засуха, а кому мать родная. У нас, в Глубоком, некоторые уже сориентировались и занимаются экспериментальными посадками кофе, какао и маракуя. Настоящие энтузиасты в шапку не спят.

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць