Польшча прыцягне да аховы мяжы 17 тысяч вайскоўцаў, заявіў намеснік міністра абароны Павел Бейда на прэс-канферэнцыі, прысвечанай праграме «Усходні шчыт», піша «Спутнік».

«На практыцы гэта ўжо становіцца фактам, бо цяпер на мяжы знаходзіцца амаль 6 тысяч польскіх вайскоўцаў, а ў канчатковым выніку будзе 8 тысяч салдат, якія будуць непасрэдна ахоўваць польскую мяжу», — удакладніў высокапастаўлены польскі афіцэр.
Паводле яго слоў, таксама 9 тысяч вайскоўцаў будуць знаходзіцца ў стане пастаяннай гатоўнасці, каб у выпадку інцыдэнтаў на мяжы мець магчымасць апынуцца на месцы з тэхнікай і зброяй на працягу 48 гадзін.
Павел Бейда распавёў, што 1 жніўня ў Польшчы зноў пачнецца аперацыя «бяспечнае Падляшша». У ёй на працягу шасці месяцаў будуць удзельнічаць вайскоўцы, якія папярэдне прайшлі двухмесячную падрыхтоўку. Раней стала вядома, што польскія ўлады задумалі рэалізацыю праграмы «Усходні шчыт», падчас яе на мяжы з Расеяй і Беларуссю павінны быць збудаваныя інжынерныя загароды.
Агульны кошт праекта ацэньваецца ў 2,5 мільярда даляраў, а лінія абарончых умацаванняў павінна расцягнуцца на 600 кіламетраў.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары