Культура

У Бабруйску за бесцань прадаюць частку крэпасці

200-гадовы будынак улады абяцалі аднавіць яшчэ ў пазамінулым дзесяцігоддзі, але так і не выканалі абяцання. Цяпер шукаюць тых, хто зробіць гэта за іх. 

Рэдзюіт правага ўваходнага плацдарма 2-га палігона. Фота: Яндэкс Карты

Абвестка аб продажы рэдзюіта (унутранага пункта абароны крэпасці, якія ўзводзіліся ўнутры закрытых умацаванняў для іх узмацнення) па адрасе Крапасны Вал, 27 з’явілася на сайце Бабруйскага гарвыканкама. Пачатковая цана за двухпавярховы будынак плошчай 545,7 м2 з фрагментам цаглянай падпорнай сцяны вала складае адну базавую велічыню (40 рублёў). 

Але абавязковай умовай з’яўляецца выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на аб'екце на працягу 3 гадоў з моманту продажу, бо будынак з’яўляецца часткай Бабруйскай крэпасці, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як помнік рэспубліканскага значэння.

Рэдзюіт правага ўваходнага плацдарма 2-га палігона. Фота: Яндэкс Карты
Казематы рэдзюіта. Фота: deletant

Рэдзюіт правага ўваходнага плацдарма 2-га палігона быў пабудаваны ў 1820 годзе на паўночна-заходняй ускраіне крэпасці. Самі абарончыя валы былі зрытыя ў 1960-я гады салдатамі танкавай вайсковай часці, якая размяшчалася на тэрыторыі крэпасці.

Макет фартыфікацыйнай сістэмы Бабруйскай крэпасці. Размяшчэнне правага рэдзюіта ў сістэме пазначана лічбай 2. Фота: starcom68

Выстаўлены на продаж будынак сёння ў даволі гаротным стане і цярпіць ад вандалаў, але быў пабудаваны настолькі надзейна, што цэласнасці сваёй дагэтуль не страціў, нягледзячы на тое, што закінуты досыць даўно.

У адрозненні ад многіх іншых збудаванняў крэпасці, гэты рэдзюіт размешчаны досыць зручна — на пляцоўцы перад «Бабруйск-Арэнай».

Праект рэканструкцыі Бабруйскай крэпасці, які застаўся на паперы. 

Спартыўны комплекс быў пабудаваны ў 2006-2008 гадах на хвалі буму будаўніцтва лядовых палацаў у Беларусі, які звязваецца з тым, што Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 1990-я гады захапіўся хакеем і стаў, паводле меркавання дзяржаўнай прапаганды, капітанам «наймацнейшай аматарскай каманды свету».

Пляцоўка перад «Бабруйск-Арэнай». Рэдзюіт правага ўваходнага плацдарма 2-га палігона на поўнач ад лядовага палаца. Фота: Яндэкс Карты

За тое, што гэта агромністае збудаванне на 7 тысяч гледачоў будзе ўзведзена на тэрыторыі гістарычнага помніка, мясцовыя ўлады абяцалі, што прывядуць заадно ў парадак крэпасць. Але ў выніку крэпасць не атрымала анічога акрамя манструознай арэны, якую параўноўваюць з патэльняй, накрытай накрыўкай з ручкай, і голай пусткі са складаным малюнкам дарожак перад ёй.

На месцы лысай пляцоўкі мусілі быць адноўленыя валы і равы, але грошай хапіла толькі на манструозную лядовую арэну. Фота: Анлайнер.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць