Грамадства2222

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады

«Калі бачылі вайскоўцаў ці міліцыю, мы адразу хавалі свае камеры. Адразу. Людзі пытаюцца, чаму мы не знялі прыгожы чыгуначны вакзал у Мінску. Там усюды стаялі міліцэйскія патрулі».

Пётр Паёнк Piotr Pająk
Пётр Паёнк у Мінску. Скрын відэа: PodróżeWojownika / YouTube

Папулярны польскі трэвел-блогер Пётр Паёнк (Piotr Pająk) пабываў у больш чым 120 краінах свету. Сярод іх такія небяспечныя, як Самалі, Сірыя, Афганістан.

Яго канал у ютубе мае больш за 500 тысяч падпісчыкаў. У пачатку ліпеня мужчына разам са сваёй дзяўчынай прыехаў у Беларусь. Пара наведала Брэст і Мінск. Сваімі ўражаннямі падарожнікі падзяліліся ў чатырох відэа, адно з якіх цалкам прысвяцілі адказам на пытанні. Пераказваем самае цікавае адтуль.

@belarusnovosti Как поляки съездили в Беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #беларусь #белорусывпольше #минсксейчас ♬ vertigo - insensible & énouement

Як праходзілі мяжу

Маладыя людзі адзначаюць, што іх папярэджвалі аб небяспецы. Аднак у паездцы яны не адчувалі ніякага дыскамфорту.

«Тое, як сітуацыю прадстаўляюць у СМІ, заўсёды вельмі істотна адрозніваецца ад рэчаіснасці. І шмат у якіх краінах я ў гэтым упэўніваўся», — сцвярджае Паёнк.

Для таго, каб скараціць час, пара даехала на машыне да мяжы, а там падсела ў адзін з аўтобусаў, што былі наперадзе чаргі. За гэта яны заплацілі столькі ж, колькі б каштаваў білет з Тарэспаля да Брэста. Пры гэтым, як адзначае блогер, яны ашчадзілі 10 гадзін часу.

Падарожнікі папярэджваюць, што кожнага паляка, які першы раз едзе ў Беларусь, на беларускім баку запрашаюць на размову. Так атрымалася і з імі. Пры гэтым маладыя людзі не лічаць такую з'яву праблемай.

Як расказвае Пётр, у іх праверылі тэлефоны, сацыяльныя сеткі, кантакты, галерэю.

«Гэта нармальна. Упэўнены, што гэта на 100% будзе з кожным, хто першы раз едзе, пакуль не зменяцца часы. Але мы ведалі, што гэта будзе і былі падрыхтаваныя. Нам пра гэта адразу сказаў кіроўца. (…) І гэта не была такая размова, калі над вамі стаяць і крычаць. З намі нармальна размаўлялі. Падымаецеся. Пішаце код [тэлефона]. Ён яго праглядае», — дзеліцца ўражаннямі блогер.

Пётр Паёнк Piotr Pająk
Пётр Паёнк разам са сваёй дзяўчынай у Брэсце. Скрын відэа: PodróżeWojownika / YouTube

Дзяўчына дадала, што яе тэлефон не быў падключаны да інтэрнэту, але супрацоўнік падключыў да сваёй сеткі і праверыў. Падчас размовы ў іх пыталі, ці былі яны ва Украіне. А ў канцы зрабілі здымак IMEI тэлефонаў.

«Не ведаю, ці зрабілі яны з гэтым нешта, ці сачылі за намі пазней. Не маю паняцця, але яны гэта зрабілі. Таму да гэтага (праверкі. — НН) трэба падрыхтавацца», — раіць Паёнк.

Як паводзілі сябе ў краіне

Падарожнікі адзначаюць, што ўвесь час памяталі аб тым, каб не зрабіць нечага, што можа стварыць ім праблемы.

«Мы ішлі па горадзе, і я ўбачыў прыгожы будынак з вялікімі слупамі на ўваходзе. Я яго сфатаграфаваў. А пасля аказалася, што гэта сядзіба КДБ. Шчасце, што я пра гэта даведаўся з нейкага блогу і прыбраў з тэлефона. Бо з гэтым можна было мець праблемы.

Калі бачылі вайскоўцаў ці міліцыю, мы адразу хавалі свае камеры. Адразу. Людзі пытаюцца, чаму мы не знялі прыгожы чыгуначны вакзал у Мінску. Там усюды стаялі міліцэйскія патрулі. Як толькі мы іх бачылі, то паварочвалі галовы ў іншы бок, а камеры апускалі. Нічога не здымалі. Стараліся не мець дадатковых клопатаў, каб усё была бяспечна і добра», — згадваюць падарожнікі.

Што выклікала захапленне

Падарожнікі падзяліліся сваім захапленнем ад дранікаў.

«Яны былі настолькі смачныя. Яны цалкам адрозніваюцца ад тых, што мы каштавалі ў Польшчы. (…) Бульба — гэта народная гародніна ў Беларусі, яны здольныя з яе прыгатаваць вельмі шмат страваў. Што б вы там ні замовілі, калі гэта будзе з бульбай, то павінна быць добра!» — адзначае блогер.

Акрамя гэтага, падарожнікі былі здзіўлены чысцінёй гарадоў.

«Станоўчае ўражанне на мяне зрабіла тое, што было вельмі чыста. Абсалютна не было ніякіх п'яніц, бамжоў. І гэта мяне вельмі здзівіла. Як я сабе ўяўляла Беларусь, так яна і выглядала, толькі яшчэ чысцейшая. (…) Мне падаецца, што Беларусь увогуле з'яўляецца вельмі чыстай», —

адзначае дзяўчына і заўважае: «Але для мяне асабіста гэта не тое месца, куды я буду вяртацца».

Падарожнікі зайшлі таксама ў Mac.by і былі вельмі здзіўлены тым, што ежа там нічым не адрозніваецца ад традыцыйных страваў у Макдональдсе. «Гэта падман. Навошта гаварыць пра нейкія санкцыі, калі змяняюць толькі назвы?» — абурылася жанчына.

Як камунікавалі

Маладыя людзі адзначаюць, што мелі праблемы з камунікацыяй пад час свайго падарожжа па Беларусі.

«Я ўвогуле расчараваная. Бо паходжу з Падляшша. Мае дзед і бабка размаўлялі на падляскай гаворцы, і я была ўпэўнена, што з гэтай прычыны буду лепш разумець людзей, якія маюць трохі падобную мову. Думала, што гэта будзе лёгка. Абсалютна не было лёгка з імі паразумецца. Даводзілася часта пытацца, ці размаўляе хто на англійскай мове», — дзеліцца сваім расчараваннем дзяўчына.

Пётр дадае: «На англійскай у нейкіх рэстаранах дзяўчына ці хлопец нешта здолелі патлумачыць, але нельга сказаць, што гэта было беспраблемна. Часам мы выкарыстоўвалі перакладчык на тэлефоне. З камунікацыяй дакладна не было лёгка».

Чаму паехалі ў Беларусь

Пётр адзначае: «Ведаю, што шмат людзей дрэнна ставяцца да Беларусі з-за таго, што там адбываецца. Але памятайце — не мяшайце палітыку і нармальных людзей. Не кожны з іх вінаваты ў тым, што ў гэтай краіне адбываецца».

Блогер згадаў, што нядаўна атрымаў паведамленне «Як можаце ехаць у Беларусь? Так вы падтрымліваеце рэжым Лукашэнкі».

«Едучы туды, мы рэзервуем гатэль у нармальных людзей. Ідзём у рэстаран з нармальнымі людзьмі. Так мы дапамагаем нармальным людзям жыць. Мы не аддаем грошай яму (Лукашэнку. — НН)», — тлумачыць сваю пазіцыю Паёнк.

Блогер дадае, што матывам для наведання Беларусі было тое, што да гэтай паездкі ён не быў толькі ў чатырох краінах Еўропы. Цяпер іх засталося тры — Расія, Малдова і Ісландыя.

Каментары22

  • Bhagawan
    13.07.2024
    O, polski Pawuk!
  • Satan
    13.07.2024
    Канешна не было пьяниц и бомжов... бо менты увидят - все почки отобьют. А потом и в клетку посадят. (но если места знать, то они есть) Это не то что в Праге... лежит тело возле метро на тротуаре... подошла полиция и говорит - не лежи на тротуаре, ты мешаешь людям ходить, ляг вот на травку.
  • Gorliwy Litwin
    13.07.2024
    м*к ты, пан караняж. Прыйдзе пуцен і зробць табе ў Польшчы такую сама "норму". Што тады будзеш рабіць? адкачуеш у Ісландыю, бо смузі ўсюды тое самае?

Цяпер чытаюць

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Усе навіны →
Усе навіны

«Загрузка ўпала, заказаў менш». Работнікаў прадпрыемства ў Рэчыцы сталі адпраўляць у адпачынкі без аплаты4

Чаму вучэнні «Захад-2025» вырашылі правесці ў цэнтры краіны, а не каля межаў НАТА — меркаванне ўкраінскага палітолага4

Прарасійскія надпісы на целе ўкраінскага вайскоўца выразаў хірург падчас аперацыі4

Каля берагоў Канады заўважылі рэдкі чорны айсберг1

ЦАХАЛ загадаў жыхарам аднаго з раёнаў Тэгерана эвакуявацца. Зруйнуюць будынак дзяржаўнага тэлебачання3

ЗША перакідаюць на Блізкі Усход другі авіяносец і дзясяткі самалётаў8

«Прадалі 1647 купюр за 3 дні». Ажыятаж вакол памятнай банкноты Нацбанка не сціхае3

Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расіі і трапіў у палон1

У паўднёвай Еўропе прайшлі мітынгі супраць турыстаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць