Кіно

Суд закрыў справу акцёра Алека Болдуіна, якога абвінавачвалі ў ненаўмысным забойстве аператаркі-ўкраінкі на здымках

42-гадовая Галіна Хатчынс была забітая ў кастрычніку 2021 года падчас рэпетыцыі адной са сцэн стрэлам з рэвальвера, якім па сюжэце фільма карыстаўся Болдуін — ён быў зараджаны баявымі патронамі замест халастых.

Pool Video via AP

Суд штата Нью-Мексіка ў пятніцу зняў з Алека Болдуіна абвінавачванні ў ненаўмысным забойстве кінааператара Галіны Хатчынс на здымачнай пляцоўцы фільма Rust восенню 2021 года, пасля таго як адвакаты кінаакцёра заявілі, што бок абвінавачвання схаваў важныя доказы па справе, піша Бі-бі-сі.

42-гадовая ўраджэнка Украіны Галіна Хатчынс была забітая падчас рэпетыцыі адной са сцэн стрэлам з рэвальвера, якім па сюжэце фільма карыстаўся Болдуін — ён быў зараджаны баявымі патронамі замест халастых.

Раней было ўстаноўлена, што піратэхнік фільма Ханна Гут'ерэс-Рыд выпадкова пераблытала рэквізітныя кулі з баявымі патронамі, якія яна прынесла з дому. У пачатку гэтага года яна была прызнаная вінаватай у ненаўмысным забойстве і прысуджаная да 18 месяцаў турмы.

Бок абвінавачвання сцвярджаў, што Болдуін груба грэбаваў тэхнікай бяспекі на здымачнай пляцоўцы. Яму таксама пагражала да 18 месяцаў турэмнага зняволення. Ён адмаўляў віну.

Працэс над Болдуінам з удзелам Калегіі прысяжных пачаўся ў Санта-Фе, сталіцы амерыканскага штата Нью-Мексіка, 10 ліпеня, і доўжыўся ўсяго тры дні.

Адвакаты падалі хадайніцтва аб спыненні справы ў пятніцу раніцай, сцвярджаючы, што пракуроры не перадалі камандзе абароны ключавы доказ — партыю патронаў, якія фігуравалі ў справе. Тым самым яны паставілі пад сумнеў ход расследавання і паказалі на памылкі, дапушчаныя следчымі, якія працавалі на месцы здарэння.

Напярэдадні падчас судовага разбору крыміналіст заявіў у судзе, што чалавек па імені Трой Тэскэ, былы афіцэр паліцыі, перадаў следству баявыя патроны, якія маглі мець дачыненне да гэтай справы.

Тэске сябруе з айчымам асуджанай па справе Ханны Гут'ерэс-Рыд. Ён таксама працаваў з памочнікам па рэквізіце здымачнай групы.

Па словах адваката Болдуіна, гэтыя патроны маглі быць звязаныя са смерцю Хатчынс, але былі зарэгістраваныя ў іншай справе пад іншым нумарам.

Пракуроры сцвярджалі, што боепрыпасы не мелі дачынення да справы і не адпавядалі кулям, знойдзеным на здымачнай пляцоўцы.

Аднак суддзя Мэры Марлоу Сомер пастанавіла, што іх трэба было перадаць камандзе абароны Болдуіна.

«Утойванне гэтай інфармацыі ўладамі было свядомым і наўмысным, — заявіла яна. — У суда няма магчымасці выправіць гэтую памылку».

У выніку адзін са спецпракурораў падаў у адстаўку, а суддзя распусціла калегію прысяжных і пастанавіла закрыць справу.

Пры абвяшчэнні судовага рашэння Алек Болдуін расплакаўся. Потым яны абняліся з адвакатам і жонкай.

Пракуроры не змогуць зноў выставіць абвінавачванне супраць Болдуіна, паколькі суд цалкам закрыў справу без права аднаўлення.

«Суд пайшоў на крайнюю меру. Справа закрытая», — заявіў Бі-бі-сі адвакат па крымінальных справах з Лос-Анджэлеса Джошуа Рытэр.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў10

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Лосік расказаў, як сядзеў у СІЗА КДБ з дэлегатам УНС — палкоўнікам міліцыі, які п'яным ледзь не забіў жонку3

Галоўную ялінку Добруша спілавалі ў двары мясцовай жыхаркі ФОТЫ4

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі82

Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў Дзмітрыя Лукашэнку28

КДБ гадамі выкарыстоўваў шпіёнскую праграму для сачэння за журналістамі7

Расія не збіраецца спыняцца. Міністэрства абароны РФ назвала задачы «СВА» на 2026 год5

У «Мінск-Свеце» ў наступным годзе плануюць перастаць будаваць жыллё2

Пуцін: Расія зойме свае гістарычныя тэрыторыі24

У сувязі з нападам школьніка на вучняў у Падмаскоўі ўзмацняюць меры бяспекі ў школах Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў10

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць