Здарэнні1010

Замежны жаніх пабіў 9‑гадовага сына нявесты — завялі крыміналку

На 36‑гадовага замежніка, які жыў разам з мінчанкай і яе сынам, завялі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Жанчына спрабавала гісторыю замяць.

Гісторыя выплыла вонкі выпадкова. Пакуль маці з сужыцелем рыхтаваліся да вяселля, 9‑гадовага хлопчыка адвезлі да бабулі. Менавіта яна заўважыла на целе ўнука шматлікія сінякі і гематомы.

Дзіця прызналася, што яго збіў «новы тата». Мужчына адпірацца не стаў і патлумачыў следчым, што яшчэ ў маі мінулага года нанёс дзіцяці не менш за чатыры ўдары рамнём за «дрэнныя паводзіны».

Маці дзіцяці спрабавала ўрэгуляваць сітуацыю ўнутры сям'і і адмовілася пісаць заяву. Нягледзячы на гэта, на 36‑гадовага замежніка завялі крымінальную справу аб наўмысным прычыненні малалетняму 2017 года нараджэння лёгкага цялеснага пашкоджання.

Каментары10

  • а аткудава замежнік этат?
    05.03.2026
    напішыця, пажаласта
  • А хіба ёсць слова рамень?
    05.03.2026
    А будзе йсьці навука туга,
    Падгоніць бацькава папруга!

    “Новая Зямля”, Якуб Колас
  • К
    05.03.2026
    У смайліках у тг і ў каментах да навіны такі шок, быццам бы беларусы ніколі, ані ў якім разе самі не б’юць сваіх дзяцей. Я не апраўдваю “замежніка” і не кажу, што так і трэба, але давайце шчыра: каго білі - стаўце на камент лайк, каго не білі - дызлайк

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі4

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка10

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

Расійскі верталёт украінцы знішчылі на буравой устаноўцы ў Чорным моры ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі4

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць