Грамадства1313

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Карызну, якому Лукашэнка ў 2024 годзе даў званне народнага паэта, было 87 гадоў.

Уладзімір Карызна

Уладзімір Карызна нарадзіўся 25 мая 1938 года ў вёсцы Закружка Мінскага раёна. У 1961 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля вучобы працаваў настаўнікам беларускай і рускай мовы і літаратуры ў школе ў Браслаўскім раёне, дзе адначасова кіраваў літаратурным аб’яднаннем пры мясцовай газеце. Пазней шмат гадоў працаваў у сферы журналістыкі і выдавецкай справы: у рэдакцыі Беларускага радыё, у часопісе «Полымя», у выдавецтве «Юнацтва», а таксама быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца».

Першы верш апублікаваў у 1956 годзе. За сваю творчую кар’еру выдаў шмат зборнікаў паэзіі, у тым ліку «Край мой сінявокі», «Жураўліны досвітак», «Святло ліўня», «Цішыня баразны», «Музыка ў свеце», «Хвіліна святла» і іншыя. Ён таксама напісаў некалькі кніг вершаў для дзяцей.

Больш за дзвесце ягоных вершаў былі пакладзеныя на музыку вядомымі беларускімі кампазітарамі, на іх аснове створана шмат песень.

Акрамя ўласнай творчасці, Карызна займаўся перакладамі паэзіі і дзіцячай літаратуры.

Пісьменнік узнагароджаны шэрагам прэмій і дзяржаўных узнагарод, у тым ліку ордэнам Францыска Скарыны. У 2024 годзе яму было прысвоена званне народнага паэта Беларусі. Ён быў адзіным жывым народным паэтам — і дзявятым у гісторыі Беларусі, пасля Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пятруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна. 

Самы вядомы ягоны твор — тэкст дзяржаўнага гімна Беларусі. Пры яго стварэнні Карызна перапрацаваў тэкст гімна БССР, створаны ў пачатку 1950‑х гадоў Міхасём Клімковічам.

 

Каментары13

  • паэт забіты чытачамі
    05.03.2026
    Калі б я даведаўся,што ў маім вершы другакласнік і ягоная маці не могуць правільна паставіць націскі ў словах, я б таксама заўчасна, не прыходзячы ў прытомнасць, спыніў абавязацельствы ФСАН па выплаце мне пенсіі.
    Шкада дзядзьку, запомняць як аўтара гімна амапа і гестапіка.
  • л.н.
    05.03.2026
    на "конкурс" былі прадстаўлены тры варыянты гімну БССР, гімн "Красуй Беларусь" і гімн Радзіма мая дарагая". Першае месца ў тэлефанаваньні заняў гімн "красуй Беларусь" (перароблены гімн "Жыве Беларусь"). Але ўлады сплюсавалі галасы за тры варыянты савецкага гімну і абралі сярод іх першы варыянт які абраў найбольш галасоў. Такім парадкам замкнуўся савецкі іканастас БССР - гэрб-сьцяг-гімн.
  • л.н.
    05.03.2026
    Наколькі я памятаю, у 2002-м многія былі незадаволеныя, маўляў гімн у нас цяпер падобны на расейскі (то бок савецкі). Ну яно і зразумела, гэтыя мэлёдыі былі з аднае эпохі.

    Але гэта тое, што недарабілі ў 1991 годзе, калі застаўся савецкі бссраўскі гімн, але сьцяг і гэрб - гістарычныя. Гэта было яшчэ адным знакам шызафрэніі, якая скончылася перамогаю прамаскоўскага стаўленіка і яго крамлёўскае лініі.

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе14

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Манахіня выратавала ў моры трох каляжанак, але сама выратавацца не здолела1

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»94

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе14

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць