Грамадства11

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі правяло маніторынг блогераў, уключаных у рэестр распаўсюджвальнікаў рэкламы. У выніку шэсць з іх былі выключаныя з рэестра, а таксама выяўлена распаўсюджванне неналежнай рэкламы блогерам, які ў рэестр не ўключаны, паведамляе прэс-служба ведамства.

Блогер Арцём Рындзевіч працуе перадусім на расійскую аўдыторыю. Фота: VKontakte

Пры рэкламе ў фэйсбуку аб’екта грамадскага харчавання «Рэбрык і дранік» і стравы, якую там гатуюць, трэвел-блогер Арцём Рындзевіч параўнаў гэтае месца з рэстаранам «Васількі» і дапусціў негатыўныя выказванні на адрас апошняга. Такая рэклама прызнаецца нядобрасумленнай і забароненай.

У сваім роліку Рындзевіч, які працуе цяпер у асноўным на расійскую аўдыторыю (нават ягоны ютуб-канал прэзентуецца як месца, у якім «расказваю, як жывуць людзі ў Расіі і свеце»), сказаў наступнае:

«Тыя, хто едзе ў Мінск, дапускаюць адну і тую ж памылку. Многія, каб паесці беларускай ежы, ідуць у кафэ «Васількі». Хоць на самай справе, на мой погляд, там даволі пасрэдная ежа, нічога звышнатуральнага. Яна не мае дачынення да традыцый беларускіх, але ўсе чамусьці прызвычаіліся туды ісці есці дранікі».

Пасля гэтага ён парэкамендаваў установу «Рэбрык і дранік» на вуліцы Ракаўскай, ад якой у яго самога «сарвала дах». 

Акрамя таго, міністэрства устанавіла, што гэты блогер не ўключаны ў рэестр распаўсюджвальнікаў рэкламы і таму ўвогуле не мае права аказваць паслугі па размяшчэнні і распаўсюджванні рэкламы ў інтэрнэце, у тым ліку ў сацыяльных сетках. Яму накіравана прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў.

Па стане на 5 сакавіка 2026 года ў рэестр уключана больш за 10 тысяч распаўсюджвальнікаў рэкламы. За рэкламу без уключэння ў рэестр прадугледжаны штраф: для фізічных асоб — ад 5 да 10 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў — ад 10 да 25, для юрыдычных асоб — ад 20 да 50 базавых велічынь.

Каментары1

  • Мх
    05.03.2026
    Самастойна абмяжоўвае сябе Расеяй.

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай8

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць