Грамадства2929

Беларускую прапагандыстку Марыю Пятрашка ўзялі працаваць на расійскае тэлебачанне

Цяпер яна распавядае жыхарам Расіі пра сусветную інфармацыйную вайну і змовы калектыўнага Захаду. З беларускага тэлебачання яна знікла тры месяцы таму.

Марыя Пятрашка на расійскім ТБ. Скрыншот з рэпартажу канала

Марыі Пятрашка 28 гадоў. Яна мінчанка. З 14 гадоў пайшла на радыё — супрацоўнічала з радыё «Культура». Яна часта была госцяй праграмы «Мэры Попінс». Таксама рыхтавала сцэнары для тэлеклуба школьнікаў.

У 2017 годзе Пятрашка скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Троху папрацавала ў газеце «Беларускі час», якая належыць праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Паралельна з БДУ вучылася ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.

Марыя Пятрашка на выпускным. Фота з яе старонкі Укантакце

Як казалі яшчэ ў 2020-м «Нашай Ніве» знаёмыя дзяўчыны, з Марыяй мала хто сябраваў праз тое, што яна лічыла сябе вышэйшай за іншых і хварэла на зорную хваробу. А на парах дзяўчына часцяком сядзела асобна ад астатніх.

Палітыкай, па словах суразмоўцаў, Марыя тады не цікавілася, але хваліла Уладзіміра Пуціна.

З 2019-га яна стала аўтаркай праекта «Пакаленне BY» на «Беларусь-1». У праекце распавядалі пра розных маладых таленавітых беларусаў — навукоўцаў, даследчыкаў, мастакоў і гэтак далей. Таксама начытвала навіны пра розныя тэмы.

Пятрашка бярэ інтэрв'ю ў Аляксея Венедзіктава, тагачаснага кіраўніка «Эха Масквы». Фота з яе старонкі Укантакце

Яна стала вядомай і паўнавартасна трапіла ў эфір у 2020-м годзе, калі пераключылася на прапагандысцкія рэпартажы. Пятрашка пляжыла прыхільнікаў пераменаў, а яе ў якасці ўзнагароды запрашалі на «Вялікую размову з Лукашэнкам», якая адбылася 9 жніўня 2021 года.

Таксама яна хадзіла на гучныя палітычныя суды — напрыклад, прысуд Сцяпану Латыпаву і Марыі Калеснікавай ды Максіму Знаку. Калі Латыпаў перарэзаў сабе горла, яна назвала гэта «пастановай». А на судзе над Калеснікавай і Знакам спачатку настойліва чаплялася да еўрапейскіх дыпламатаў, а пасля цытавала каментары з прапагандысцкіх каналаў, дзе іх называлі «фашыстамі» і патрабавалі ім тэрмін «ад 50 гадоў».

Марыя Пятрашка спрабуе дагнаць пасла Германіі ў Беларусі Манфрэда Хутэрэра. Скрыншот з відэа БТ

Па звестках тэлеграм-канала «Карнікі Беларусі», па стане на 2021 год Пятрашка ездзіла на шэрым Porsche Cayenne. На жаль, у канале не напісана, на якой з версій аўто — яно магло каштаваць ад васьмі да пяцідзесяці тысяч даляраў.

Любіла прапагандыстка і паездкі за мяжу, у тым ліку ў Еўропу. Апошняе фота з Еўрасаюза з яе сацсетак датуецца канцом 2021 года — тады яна была ў Швецыі.

Марыя Пятрашка ў Швецыі. Фота з яе старонкі Укантакце

Ва ўласным канале, створаным у 2020-м, Пятрашка публікавала мікс з беларускай і расійскай прапаганды. Спрабавала рабіць і ўласныя невялікія праекты, але вялікай папулярнасці яны не займелі.

Але яе рэпартажы перасталі выходзіць на беларускім дзяржаўным тэлебачанні ў маі гэтага года. Тым часам, імаверна, яна ўжо пераехала ў Расію. Пятрашка публікавала матэрыялы, напрыклад, з Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форума для непапулярнага расійскага прапагандысцкага канала «Ранак добрым не бывае» з 2 тысячамі падпісчыкаў.

Эфір Марыі Пятрашка з ПМЭФ. Скрыншот з яе тэлеграм-канала

Ужо каля месяца яна робіць сюжэты ў праграме «Весці», якую робіць расійскі прапагандысцкі канал Расія-24. Асноўныя яе тэмы — прапагандысцкія сюжэты пра жахі жыцця на Захадзе ды ва Украіне ды канспіралогія пра міжнародныя арганізацыі, якія нібыта мараць знішчыць Расію.

Таксама троху больш за месяц таму яна запусціла праект PetrashkoNews і тыктокі пад назвай «Падсумуем?».

Новы праект Пятрашка. Скрыншот з яе тэлеграм-канала

Нягледзячы на добрую якасць здымкі і мантажа, няма аніяках пазнакаў пра датычнасць да нейкай структуры. Незразумела, хто гэта фінансуе. У інстаграме, напрыклад, відэа Пятрашка беспаспяхова распаўсюджвае адзін з агрэгатараў прапагандысцкіх расійскіх навінаў.

На канале Марыі каля 4500 падпісчыкаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары29

  • 22.08.2024
    Усё звяртаецца на колы свае )))
    Ўжо было . Калі расейскі імператар убачыў што сярод яго халопаў пераважная большасць азіяты , ён закупіў шмат прыгонных з Беларусі да Украіны . Зараз на рузТБ большасць прапагандосаў - іншаземцы , не славяне . Вось і вырашылі дадаць " славянскіх крывёй " )))
  • Прыкра
    22.08.2024
    Упс, гэта псеўдадзейнасць т.зв. "праваабаронцаў": мянтоў-крымінальнікаў яны ўносяць у спісы, каб іх, крый Божа, не закрылі ў Еўропе ў турму, а ўсялякую навалач кшталту гэтай мадамы нібыта "не заўважаюць". На каго працуюць - вялікае пытанне!
  • Ahaha
    22.08.2024
    а выглядае на 48

Цяпер чытаюць

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ3

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Усе навіны →
Усе навіны

«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утраіх». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў33

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з бульбай13

У Мінску прадаюць звычайны звонку дом, але з багатым начыннем: пазалотай, ляпнінай і карцінамі на сценах

Байдэн: Уладзіміру Пуціну патрэбна ўся Украіна, а не яе частка11

Z-палітолаг Лазуткін кінуў Z-журналістку Шыбкоўскую20

«Мяне ўзялі ў лепшых традыцыях СССР. Адзін галубец паспеў з’есці, а другі не. Толькі смятанай яго паліў»2

ДАІ пачне закрываць аўташколы за дрэнныя вынікі вучняў3

У Варшаўскім універсітэце студэнт-юрыст з сякерай напаў на кампус і адсёк вахцёрцы галаву24

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ3

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць