Грамадства1414

Сілавікі расказалі, як ім удалося знайсці абвінавачанага ў жорсткім забойстве ў Серабранцы

Аляксандр Ліпскі быў у вышуку за забойства з 2021 года. «Наша Ніва» расказвала пра рэзананснае злачынства ў доме на Ракасоўскага ў Мінску. А цяпер Следчы камітэт апублічыў версію таго, што адбывалася ў дзень забойства, а таксама як і дзе яны знайшлі Ліпскага.

Аляксандр Ліпскі. Фота: Анлайнер

У Ліпскага ўзнік канфлікт са шлюбнай парай з ягонага пад'езда — ён абвінавачваў іх у тым, што яны ўвесь час заліваюць ягоную кватэру. Аднойчы сварка перарасла ў бойку, і на Ліпскага завялі справу аб прычыненні менш цяжкага цялеснага пашкоджання. У суд абвінавачаны тады не з'явіўся, яго абвясцілі ў вышук.

Ліпскі тым часам вырашыў адпомсціць суседзям і спланаваў забойства. Але ён не ведаў, што сям'я з таго адрасу пераехала, аддаўшы кватэру сваякам — сястры жонкі і яе мужу. Такім чынам, Ліпскі забіў не таго чалавека, якога збіраўся.

Прадстаўнік СК Аляксандр Сухадольскі расказаў «Мінск-Навінам» новыя падрабязнасці забойства. 

Для канспірацыі Ліпскі надзеў форменнае адзенне бацькі, каб быць падобным да супрацоўніка міліцыі, твар закрыў балаклавай, узяў скураную тэчку для дакументаў, у якую схаваў зброю. Ён чамусьці лічыў, што такая экіпіроўка не выкліча падазрэнняў у людзей, і яму адчыняць дзверы.

У той вечар муж і жонка знаходзіліся дома. Муж пацярпелай адпачываў пасля начной змены, а жанчына збіралася забраць дачку з дзіцячага садка. У дзверы пазванілі, жанчына, якая нічога не падазравала, упусціла незнаёмца. Проста з парога Ліпскі стаў пагражаць зброяй гаспадыні, загадаў ёй стаць на калені, стрэліў некалькі разоў у галаву і тулава.

Ад гукаў страляніны ў суседнім пакоі прачнуўся муж загінулай. Ён выйшаў паглядзець, што здарылася. Перад яго вачыма разгарнулася жудасная карціна: невядомы ў балаклаве стаяў над скрываўленай жонкай і наводзіў пісталет проста на яго.

Мужчыну выратавала тое, што зброя Ліпскага дала асечку. Пакуль нападнік спрабаваў стрэліць, гаспадар кватэры аказаў яму супраціў, а затым выскачыў з акна пятага паверха. Мінчук атрымаў шматлікія траўмы, але выжыў.

Ліпскага шукалі тры гады. Следчыя адпраўлялі запыты ў Расію — былі здагадкі, што ён мог хавацца ў суседняй краіне. У жніўні 2024 года сілавікі атрымалі інфармацыю пра месцазнаходжанне бацькі Ліпскага. Міліцыянеры меркавалі, што той падтрымлівае адносіны з сынам і дапамагае яму хавацца. Так і аказалася, Ліпскі быў у Мінску ў бацькі.

Падчас затрымання Ліпскі адкрыў стральбу па сілавіках, быў паранены і памёр у бальніцы. Тым не менш, на яго завялі справу аб замаху на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Каментары14

  • Петя
    29.08.2024
    А на..р мне ихняя информация?
  • Мент
    29.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Спойлер
    29.08.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць