Эканоміка

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

Новая функцыя будзе даступная ўжо гэтай восенню. 

AirPods Pro 2
Фота: Filipe Alves / Pexels.com

Як піша The Wall Street Journal, некалькі дзён таму кампанія Apple прадэманстравала новую функцыю, якая ператварае яе бесправадныя навушнікі AirPods Pro 2 у слыхавы апарат. Яна будзе даступная спажыўцам ужо гэтай восенню, як толькі выйдзе абнаўленне праграмнага забеспячэння.

Па словах спецыялістаў, выкарыстанне навушнікаў у якасці слыхавога апарату дапаможа людзям з лёгкай і ўмеранай ступенню страты слыху. Звычайна тры з чатырох чалавек з такімі праблемамі не хочуць прызнаваць яе наяўнасць і не звяртаюцца па дапамогу.

Прычынамі могуць служыць як няведанне аб праблеме, так і нежаданне звяртаць увагу на сябе нашэннем слыхавога апарата. Істотны ўплыў на рашэнне адмовіцца ад слыхавога апарата аказвае неабходнасць звярнуцца да доктара і кошт самога апарата.

Спецыялісты лічаць, што AirPods замест традыцыйнага слыхавога апарата могуць стаць чыннікам, які зменіць правілы гульні, бо іх масавая папулярнасць а таксама зручнасць і давер спажыўцоў да Apple дазволяць людзям з праблемамі слыху выкарыстоўваючы іх адчуваць сябе камфортна, што ў выніку можа пашырыць аўдыторыю спажыўцоў прадукцыі кампаніі і стварыць канкурэнцыю для вытворцаў традыцыйных слыхавых апаратаў.

Акрамя гэтага, немалую ролю ў гэтым можа адыграць і кошт AirPods. Яны значна таннейшыя за традыцыйныя слыхавыя апараты.

Два гады назад Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA) дазволіла продаж слыхавых апаратаў без рэцэптаў. Гэта адкрыла шлях да вялікай канкурэнцыі і інавацый, што прывяло да стварэння больш даступных па цане апаратаў.

Калі традыцыйныя слыхавыя апараты, якія адпускаюцца па рэцэпце, каштуюць тысячы долараў, то безрэцэптурныя значна таннейшыя. Іх кошт складае ад 100 да 1000 долараў.

У лінейцы такіх прадуктаў слыхавыя апараты на базе слухавак AirPods маюць асобныя недахопы. Так у іх меншы час аўтаномнай работы і яны не выглядаюць нябачнымі.

У той жа час распрацоўшчыкі Apple звяртаюць увагу на дадатковую функцыю вымярэння слыху. На гэта спатрэбіцца каля пяці хвілін і падлучэнне AirPods да iPhone ці iPad.

Выданне заўважае, што заява Apple аб сваёй інавацыі ўжо абваліла кошт акцый кампаній, якія займаюцца вытворчасцю безрэцэптурных слыхавых апаратаў у ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»12

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі6

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»12

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць