Аўто11

Як зняць аўтамабіль з уліку ў Беларусі, нават калі яго даўно ў вас няма ці машына ўжо зарэгістравана ў іншай краіне

Ёсць некалькі варыянтаў зняць з уліку транспартны сродак, зарэгістраваны ў Беларусі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што для гэтага трэба?

Каб зняць транспарт з уліку, трэба звяртацца ў рэгістрацыйнае аддзяленне ДАІ без прывязкі да месца прапіскі.

Здымаюць транспарт з уліку па дзвюх прычынах: 

  • для продажу;
  • спісанне ва ўтыль.

Найбольш распаўсюджаны варыянт — зняцце з уліку для продажу, калі ўзамен жалезным рэгістрацыйным знакам выдаюць транзітныя. Тэхпашпарт аўтамабіля разразаюць, унутры ставяць пячатку з датай зняцца транспарту з уліку. Ездзіць на «транзітах» можна цягам 90 дзён.

Што трэба, каб паставіць аўтамабіль на транзіты?

  • Заява на зняцце транспартнага сродку з рэгістрацыі.
  • Тэхпашпарт.
  • Пашпарт уласніка. Або даверанасць і пашпарт даверанай асобы, калі зняцце ажыццяўляе не ўласнік.
  • Пацвярджэнне аплаты камп'ютарных паслуг і дзяржпошліны за выдачу транзітных рэгістрацыйных знакаў.
  • Дзейная страхоўка.

Колькі каштуе?

Заява на зняцце з уліку каштуе 0,08 базавай велічыні (3,2 рубля). Камп'ютарныя паслугі — 0,04 базавай (1,6 рубля). Дзяржпошліна за выдачу транзітных нумароў — 1 базавая (40 рублёў).

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Як спісаць ва ўтыль

У адрозненне ад працэдуры пастаноўкі на транзітныя нумары, для спісання ва ўтыль вам не трэба прывозіць транспартны сродак для зверкі VIN-нумара.

Каб спісаць аўтамабіль або іншы транспартны сродак ва ўтыль, неабходна заплаціць 0,08 базавай (3,2 рубля) за заяву і 0,04 базавай (1,6 рубля) за камп’ютарныя паслугі.

Каб зняць з уліку транспартны сродак для ўтылізацыі, неабходна выканаць адну з наступных умоў:

  • разам з заявай і пацвярджэннем аплаты здаць у рэгістрацыйнае падраздзяленне пасведчанне аб рэгістрацыі і/або рэгістрацыйныя знакі;
  • дакументальна пацвердзіць факт здачы транспартнага сродку на ўтылізацыю;

Калі выканаць адну з вышэй апісаных умоў немагчыма, трэба дачакацца таго моманту, калі цягам года да падачы заявы ў рэгістрацыйным падраздзяленні будзе адсутнічаць інфармацыя, якая пацвярджае эксплуатацыю транспартнага сродку.

Іншымі словамі, зняць з уліку па спрошчанай працэдуры можна любы транспартны сродак, які цягам года не праходзіў тэхагляд, на ім не парушалі ПДР, на які не выпісвалі страхоўку.

Такі варыянт пасуе ў тым ліку ў тых выпадках, калі чалавек даўно «прадаў» машыну па даверанасці, а значыць, ні транспартнага сродку, ні дакументаў на яго юрыдычны ўласнік не мае.

Што рабіць, калі аўтамабіль зарэгістравалі ў іншай дзяржаве?

Некаторыя беларусы, якія жывуць у краінах Балтыі, праз уведзеныя гэтымі краінамі абмежаванні на рух аўто з беларускімі нумарамі былі вымушаныя зарэгістраваць беларускія машыны ў гэтых краінах.

Такія машыны аўтаматычна з уліку ў Беларусі не здымаюцца, значыць, за іх па-ранейшаму будуць налічваць транспартны падатак. 

Каб гэтага пазбегнуць, такі транспарт трэба зняць з уліку ў Беларусі. Зрабіць гэта можна без прадстаўлення аўто на агляд. 

Для гэтага вам спатрэбіцца звярнуцца ў рэгістрацыйнае падраздзяленне ДАІ і прадставіць беларускія рэгістрацыйныя знакі і тэхпашпарт новай краіны рэгістрацыі.

Яшчэ адзін варыянт — пачакаць год, каб у беларускага ДАІ не было ніякіх звестак пра ваш аўтамабіль. У такім выпадку можна будзе спісаць транспартны сродак ва ўтыль без прадстаўлення якіх-небудзь дакументаў.

Але тут варта памятаць, што транспартныя сродкі, знятыя з уліку для ўтылізацыі, нельга будзе зноў паставіць на ўлік у Беларусі.

Каментары1

  • Арцемій
    20.09.2024
    А ці абавязкова, каб гаспадар аўто сам звяртаўся у ДАІ? Ці можа перадаць дакументы на зняццё з уліку іншы чалавек?

Цяпер чытаюць

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі2

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Блогеру Мэлстрою адправілі позву на допыт у пасольства Расіі ў Чарнагорыі3

У Мінску сталі прадаваць бярозавы сок

Пяскоў сказаў, што Бедрос Кіркораў прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Але таму было 9 гадоў у 1941-м21

Навукоўцы змаглі вызначыць магчымых сваячак Ефрасінні Полацкай дзякуючы генетычнаму аналізу9

У Мінску сутыкнуліся дзве легкавушкі і маршрутка

Загінуў беларус з Індуры, які ваяваў на баку Расіі. Пратрымаўся менш за два месяцы3

Памерла самая разумная малпа ў свеце, якая ведала больш за 300 слоў, гатавала і гуляла ў Minecraft24

За скандальны гадзіннік Франака Вячоркі ўжо даюць 2500 еўра35

Галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык стала вядучай ранішняга шоу на канале3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі2

«Па адчуваннях, хварэюць усе»: педыятр пра сітуацыю з грыпам у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць