Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве
Даніла Дзярноўскі апошнім часам жыў у Познані.

Даніла Дзярноўскі. Фота: vk.com
Раённая пракуратура ў польскім Пултуску (горад за 60 км ад Варшавы) абвясціла ў вышук грамадзяніна Беларусі Данілу Дзярноўскага. Пра гэта сведчыць ліст, апублікаваны на сайце польскай паліцыі.
Паводле дакументаў, Дзярноўскі нарадзіўся 18 снежня 2003 года ў Бабруйску, яго бацькоў завуць Дзяніс і Наталля.
Беларусу інкрымінуюць ч. 1 арт. 286 Крымінальнага кодэкса Польшчы — махлярства. Адказнасць — ад 6 месяцаў да 8 гадоў турмы.
Справа, па якой падазраюць Дзярноўскага, зарэгістраваная яшчэ ў 2024 годзе.
Такі дакумент аб вышуку ў Польшчы складаецца, калі суд ужо прыняў рашэнне пра арышт падазраванага, а той хаваецца.
Каментары