Або ў іншым любым месцы, апроч Масквы.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным у любым месцы свету, акрамя Масквы пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Андрэй Мельнік падчас пасяджэння Рады бяспекі, паведамляе РБК-Украіна.
Паводле яго слоў, сустрэча магчымая, напрыклад, у Фларыдзе падчас снежаньскага саміту G20 ці нават у Антарктыдзе.
Дыпламат падкрэсліў, што кіраўнік Крамля па-ранейшаму разлічвае прымусіць Украіну капітуляваць, аднак гэтага не адбудзецца.
Нагадаем, што Крэмль настойлівае на прылёце Зяленскага ў Маскву.
Каментары