Здарэнні88

У Краснаярскім краі памерла чацвёртае дзіця, што атруцілася пельменямі

Памерла 12-гадовая дзяўчынка з сям'і, якая атруцілася пасля вячэры з курыцай і пельменямі ў Краснаярскім краі Расіі. Да гэтага памерлі трое дзяцей з гэтай сям'і, а бацька і цяжарная маці шпіталізаваныя.

Крама, дзе сям'я купляла пельмені і курыцу

Сям'я з шасці чалавек звярнулася ў бальніцу з прыкметамі атручвання раніцай 21 верасня. Напярэдадні яны павячэралі курыцай і пельменямі з сельскай крамы. Пазней у дваіх дзяцей — шасцігадовай дзяўчынкі і 13-гадовага хлопчыка — рэзка пагоршылася самаадчуванне, яны памерлі ў бальніцы. На наступны дзень стала вядома пра смерць трэцяга дзіцяці — 11-гадовай дзяўчынкі, піша РБК.

@nnmediareport Это были не пельмени #пельмени #красноярск #семья #срочныеновости #трагедия #новости #красноярскийкрай ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Пазней у прэс-службе СК паведамілі РБК, што жанчына цяжарная — на дзявятым месяцы. Прыкладна праз два тыдні ў яе — тэрмін родаў.

СК Расіі завёў справу паводле ч. 3 арт. 238 КК (вытворчасць, захоўванне або збыт тавараў і прадукцыі, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця або здароўя спажыўцоў, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб). Гэты артыкул прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. 

Паводле папярэдняй версіі следства, прычынай атручвання стала неўстаноўленае рэчыва. Следчыя дапыталі гаспадара і прадаўца прадуктовай крамы, фельчара амбулаторыі і сваякоў сям'і. Акрамя таго, яны забралі запісы з камер відэаназірання ў прадуктовай краме.

Каментары8

  • Багдан
    23.09.2024
    Вы здурэлі? Навошта вы нас корміце такімі навінамі? Для вас мы дагэтуль расейскі рэгіён і нам трэба ведаць местачковыя навіны з іншых расейскіх рэгіёнаў?
  • Давайте ещё больше новостей
    23.09.2024
    Правильно, Белорусская ССР часть Союза ССР, потому нам и дают новости про вонючие пельмени, которые умножили но ноль российскую семью. "Не ходите дети в Африку гулять"
    Ибо нефиг жрать всё, что дают в вонючие старом магазине
  • Человек
    23.09.2024
    Ужасная история. Соболезнования близким. Надеюсь, что виновные получат по заслугам.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць