Грамадства

Максім Знак год правёў у адзіночнай камеры 

Асуджаны на 10 гадоў калоніі адвакат Максім Знак правёў год у адзіночнай камеры ПКТ у віцебскай калоніі. Пра гэта распавёў выданню «Салідарнасць» адзін з асуджаных паводле «справы Зельцэра», які адбываў пакаранне разам з юрыстам.

Максім Знак у чэрвені 2020 года

Андрэя затрымалі ў 2021 годзе па «справе Зэльцэра», ён адбываў пакаранне ў віцебскай калоніі №3. У гэты час у гэтай калоніі адбываў пакаранне і Максім Знак. Мужчына кажа, што пра Знака ў калоніі хадзіла розная інфармацыя: хтосьці казаў, што яго перавялі на строгі рэжым, але яснасці не было ніякай.

Калі Андрэя пасадзілі ў ШІЗА, ён па вентыляцыі пачаў гаварыць з мужчынам, які прадставіўся Максімам Знакам. Андрэй кажа, што дзякуючы некаторым спосабам яму ўдалося пераканацца ў тым, што чалавек сапраўды Максім Знак.

Суразмоўца Андрэя распавёў, што ўжо год (зносіны адбываліся ў канцы 2023 года) сядзіць адзін у ПКТ. Сказаў, што адзіночнае зняволенне маральна даецца яму цяжка, але ён трымаецца. Пазней да Знака адміністрацыя калоніі падсадзіла чалавека не з ліку палітвязняў.

Апошні раз са Знакам Андрэй кантактаваў перад сваім вызваленнем — у студзені 2024 года.

— Я сядзеў у тым ліку з палітвязнямі, якія прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў — ад 10 гадоў. Але яны захоўваюць пазітыўны настрой. Ведаю, што некаторых схілялі да прызнання віны і напісання памілавання, але яны адмаўляліся, — кажа Андрэй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней3

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетны бацька-айцішнік замовіў цацку на маркетплэйсе і атрымаў хімію21

СБУ атакавала чарговы карабель ценявога флоту РФ

11‑гадовы хлопчык загінуў падчас спуску з Эльбруса5

Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе?3

Мінтранс падлічыў сярэдні кошт паездкі на таксі ў Беларусі

Навукоўцы: азонавы слой пачаў разбурацца яшчэ да эпохі фрэонаў9

Чаму нават у спякотныя дні варта есці вострую ежу

У Віцебску прадалі будынак былога хедара, дзе вучыўся Марк Шагал

Аўкцыён ад святара, карагоды пад залевай і Ціханоўская, гатовая чысціць сіфоны. Рэпартаж з фэстывалю Tutaka12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней3

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць