Свет33

Сяргей Скрыпаль упершыню пракаментаваў замах на сябе па загадзе Пуціна

Паказанні былога палкоўніка ГРУ заслухалі на судзе ў брытанскім Солсберы — горадзе, дзе шэсць гадоў таму Скрыпаля і ягоную дачку спрабавалі забіць «Навічком» агенты расійскай разведкі.

Былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль. Фота: wsbuzz.com / Global Look Press

Былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, якога разам з дачкой Юліяй у 2018 годзе ў Солсберы расійскія разведчыкі атруцілі нервова-паралітычным рэчывам «Навічок», даў першы публічны каментар па тых падзеях у рамках афіцыйнага судовага расследавання, паведамляе «Голас Амерыкі».

Паводле паказанняў Скрыпаля, якія ў пісьмовай форме былі адпраўлены ў гарадскі суд Солсберы і зачытаныя ягоным адвакатам, галоўным замоўшчыкам замаху на сябе той лічыць Уладзіміра Пуціна.

«Я ўпэўнены, што Пуцін прымае ўсе важныя рашэнні асабіста і самастойна. Такім чынам, я лічу, што ён як мінімум даў дазвол на ажыццяўленне гэтай атакі супраць мяне і Юліі», — гаворыцца ў пісьмовай заяве былога палкоўніка ГРУ.

Сяргей Скрыпаль разам са сваёй дачкой пагадзіліся даць паказанні па справе замаху выключна ў пісьмовай форме, не наведваючы судовыя паседжанні, з меркаванняў бяспекі, бо расійскія ўлады ўсё яшчэ могуць спрабаваць знайсці Скрыпаля з мэтай здзейсніць на яго паўторны замах.

Сам Пуцін, каментуючы няўдалы замах на Скрыпаля, называў таго «здраднікам радзімы і падонкам». Пры гэтым Пуцін памілаваў Скрыпаля ў 2010 годзе, асуджанага тады ў Расіі за дзяржздраду і працу на брытанскія спецслужбы, калі мяняў яго на некалькіх арыштаваных на Захадзе расійскіх шпіёнаў.

Пасля свайго вызвалення Скрыпаль працягнуў супрацоўнічаць з заходнімі разведкамі, дапамагаючы ім зразумець, як працуе расійская шпіёнская сетка ў Еўропе і як выкрываць яе агентаў.

Напрыклад, летам 2016 года Скрыпаль перадаў эстонскай разведцы даныя, дастатковыя для выкрыцця трох расійскіх разведчыкаў, якія тады працавалі ў Таліне. Яшчэ Скрыпаль забяспечваў інфармацыяй іспанскія спецслужбы датычна дзейнасці ў Іспаніі «рускай мафіі» і яе сувязях з ФСБ і ГРУ.

Замах на Скрыпаля ў 2018-м прывёў да найбуйнейшай высылкі расійскіх дыпламатаў з Захаду з часоў халоднай вайны. Наступная буйная высылка адбылася ўжо пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Каментары3

  • мясцовы2
    15.10.2024
    Але глыбока ў душы ён ватнік (што ёсць вядомым фактам пра яго), і напэўна ж таксама zэтнік.
  • Дэкт
    15.10.2024
    мясцовы2, обоснуй свою заяву.
  • Nadal
    15.10.2024
    Тот же скрипаль просил у путина прощения и разрешения вернуться в росию, перед самим отравлением.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом20

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом

Усе навіны →
Усе навіны

Напалі і паранілі ўкраінскага блогера Сяргея Сцярненку34

Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу37

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца5

«Абсалютны хаос». Камала Харыс раскрытыкавала Трампа ў першай прамове пасля паразы на выбарах8

Наталля Эйсмант: Зянковіча вызвалілі па просьбе Вашынгтона18

Спецпасланнік Трампа заявіў пра гатоўнасць Зяленскага да тэрытарыяльных саступак Расіі13

Прагматычная аўтобусная кампанія запусціла рэйс з Мінска ў Абхазію. Але ёсць нюанс4

Сіноптыкі папярэдзілі пра замаразкі да -5°С у ноч на пятніцу, а ў нядзелю — складаныя ўмовы надвор'я

Польшча расследуе гібель пяці чалавек, целы якіх вылавілі ў рацэ Буг2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом20

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць