Грамадства44

Двухгадовая беларуска ў Швецыі перакуліла на сябе кіпень. Маці дзяўчынкі ратуе яе ножку ў Польшчы

Двухгадовая Ніколь заўсёды была вельмі жвавым дзіцем. «Яна ўсюды і ўсім цікавіцца», — кажа пра яе маці Святлана Ярмольчык. Але ў чэрвені рухавасць і дапытлівасць Ніколь прывялі да трагедыі: дзяўчынка перакуліла на сябе рондаль кіпячага супу, піша Most.

Пашкоджана левая ножка — дзяўчынка атрымала апёкі другой і трэцяй ступені. Ніколь ужо перанесла дзве аперацыі ў Швецыі, але цяпер ёй патрэбны далейшае лячэнне і рэабілітацыя — на гэты раз у Польшчы, дзе жыве сям’я.

З-за стану дачкі Святлана пакуль не можа выйсці на працу, а дапамогі на дзяцей ледзь хапае на жыццё. Таму беларусцы давялося адкрыць збор сродкаў.

У 2020 годзе Святлану затрымалі ў Беларусі за ўдзел у акцыях пратэсту. Жанчына кажа, што яе збілі і адправілі ў ізалятар на Акрэсціна.

— Мне сказалі адкрытым тэкстам: «Калі не з’едзеш — цябе пасадзяць». І пачалі палохаць тым, што забяруць старэйшую дачку ў дзіцячы дом, — успамінае Святлана.

У беларускі была адкрытая польская рабочая віза, таму з выездам праблем не было. Жанчына з'ехала разам са старэйшай дачкой. Аднак тады ў Польшчы яны надоўга не затрымаліся.

— У мяне ёсць знаёмыя ў Швецыі. Яны прапанавалі паспрабаваць падаць там на міжнародную абарону, бо ў Польшчы нікога [з блізкіх у мяне] няма, — расказвае Святлана. — Я падала ўсе дакументы ў міграцыйны аддзел. Але, паколькі ў мяне была польская рабочая віза, мяне перадалі [Польшчы] назад па Дублінскім пагадненні (рэгламент, які вызначае адказнасць краін ЕС за разгляд справы пра прадастаўленне прытулку).

Так Святлана атрымала міжнародную абарону ў Польшчы. У гэтай краіне ў маі 2022 года ў Святланы нарадзілася малодшая дачка Ніколь.

Ухапілася за ручку — і пацягнула на сябе

У чэрвені 2024 года сям’я зноў гасцявала ў знаёмых у Швецыі.

— Дом, у якім жывуць знаёмыя, знаходзіцца ў лесе. Мы схадзілі на прагулку, сабралі грыбоў і [вярнуліся] дадому, — успамінае той дзень Святлана. — Усе мы былі на кухні. Ніколь у мяне гіперактыўная — яна ўсюды і ўсім цікавіцца. І так атрымалася, што яна бегла каля пліты, на якой стаяў рондаль з супам-пюрэ з лісічак. Рондаль быў з доўгай ручкай. Ніколь ухапілася за гэтую ручку і пацягнула на сябе.

Дом знаходзіўся ў 25 кіламетрах ад горада, і везці Ніколь у бальніцу дарослыя вырашылі самастойна. Там Ніколь зрабілі абязбольванне і перавялі ў іншую бальніцу, а адтуль на наступны дзень — у апёкавы цэнтр. Там вырашылі тэрмінова аперыраваць.

У выніку двухгадовая Ніколь перанесла дзве аперацыі. Паводле слоў Святланы, падчас першай аперацыі — 10 чэрвеня — дзяўчынцы «чысцілі месца апёку», а праз пяць дзён зрабілі перасадку скуры.

«Страхоўка дзейнічае па ўсім Еўрасаюзе»

У шведскім апёкавым цэнтры Ніколь з мамай правялі паўтара тыдні. За знаходжанне і аперацыі плаціць не давялося.

— У мяне польская страхоўка NFZ (сістэма дзяржаўнага медыцынскага страхавання) і карта EKUZ (адзіная сістэма медыцынскага страхавання ў Еўропе). Гэтая страхоўка дзейнічае па ўсім Еўрасаюзе.

Аднак па страхоўцы прадастаўлялася не ўсё. Гелі, бінты, кампрэсійныя панчохі і бінты Святлана купляла за свой кошт. Кошт аднаго геля — 280 злотых (70 даляраў), а пары кампрэсійных панчох — 600 (150 даляраў). Для жанчыны гэта вельмі вялікая сума.

З-за шнара ступня дэфармуецца. За чатыры месяцы, што прайшлі з дня другой аперацыі, перасаджаная скура прыжылася, дзяўчынка пачала самастойна хадзіць. Аднак з'явілася новая праблема.

— У яе пачынае цвярдзець шнар у месцы, дзе рабілі перасадку скуры. І з-за гэтага пачынаецца дэфармацыя [ступні]: чатыры пальцы падымаюцца ўверх, — кажа Святлана.

З-за гэтага парушаецца хада дзяўчынкі. Святлана баіцца, што з часам гэта прывядзе да цяжкіх наступстваў.

Патрэбная рэабілітацыя і кансультацыя пластычнага хірурга

Ніколь патрэбная рэабілітацыя. Але, паводле слоў Святланы, прайсці яе па дзяржаўнай медыцынскай страхоўцы дзяўчынка зможа не раней за люты, а то і вясну наступнага года. І гэта па тэрміновым накіраванні, якое выпісаў артапед.

Акрамя таго, Святлана атрымала накіраванне да пластычнага хірурга ў Універсітэцкую дзіцячую бальніцу ў Кракаве. Там ёсць лекары, якія спецыялізуюцца на такіх апёках, як у Ніколь. Прыём прызначаны на 30 кастрычніка.

— Там Ніколь агледзіць пластычны хірург па апёках і вырашыць: альбо патрэбная яшчэ адна аперацыя, каб пальцы не падымаліся ўверх, альбо трэба шліфоўка лазерам.

«Маленькі ўдар — з'яўляецца адкрытая рана, з якой ідзе кроў»

Самастойна аплаціць такую паездку Святлане складана. Цяпер сям’я жыве на дапамогу на дзяцей — гэта 1600 злотых (404 даляры, па 800 на кожнае дзіця). Жыллё аплачвае бацька Ніколь — гэта 3700 злотых (934 даляры). Але іншай дапамогі ад яго няма, кажа Святлана.

Выйсці на працу жанчына пакуль не можа: стан Ніколь не дазваляе аддаць яе ў дзіцячы сад. Ніжэй за калена ў дзяўчынкі настолькі тонкая скура, што любое падзенне можа мець наступствы.

— Малейшы ўдар — з'яўляецца адкрытая рана, з якой ідзе кроў, — тлумачыць Святлана.

Таму беларуска абвясціла збор сродкаў. На паездку ў Кракаў ёй пакуль удалося сабраць 1240 злотых (313 даляраў). Гэтыя грошы пойдуць на квіткі ў абодва бакі для яе і старэйшай дачкі, якая дапамагае маме, арэнду гатэля і харчаванне.

Гэта яе найбліжэйшыя планы. А пасля кансультацыі Святлане давядзецца вырашаць пытанні з далейшым лячэннем і рэабілітацыяй дачкі.

Каментары4

  • немедык
    19.10.2024
    першае фота...
    хіба так выглядае ножка пасля кіпеню ?

    хто-та урот
  • 2020
    19.10.2024
    Абавязкова трэба дапамагчы Святлане і яе дачцэ. Мы разам
  • 2020+
    20.10.2024
    2020, ці ейнаму "глухому" сыну )

    які насамрэч апынуўся найбольш
    правы.
    "мама, мне тебя жаль"

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі36

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі36

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць