Грамадства

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Развітанне пройдзе ў нядзелю, а потым прах будзе дастаўлены ў Беларусь.

Ян Памедор Рэуцкі, фота Яўгена Скрабутана

Свецкая цырымонія развітання са стваральнікам і адміністратарам групы «Беларусы ў Варшаве» ў фэйсбуку Янам Памедорам Рэуцкім (Сяргеем Пархацем) адбудзецца 15 лістапада а 15‑й гадзіне ў польскай сталіцы ў Беларускай кавярні па адрасе: Варшава, вул. Кобельска, 75 (ul. Kobielska 75), піша «Позірк».

Там будзе ўстаноўлена урна з прахам, якая пасля цырымоніі будзе перавезена ў Беларусь, дзе адбудзецца пахаванне сярод найбліжэйшых сваякоў.

Арганізатары запрашаюць усіх, хто «хацеў бы разам развітацца з Памедорам» і просяць па магчымасці абмежаваць колькасць кветак.

Пра смерць 50‑гадовага Яна Памедора Рэуцкага стала вядома 20 кастрычніка. Ён быў адным з аўтараў «Музыкальнай газеты», якая выдавалася ў Мінску і асвятляла падзеі на беларускай і сусветнай музычнай сцэне. У 2012 годзе ён пераехаў у Польшчу, дзе стварыў згаданую групу ў фэйсбуку (аб’яднала каля 28 тыс. чалавек). Мужчына таксама працаваў барыстам, займаўся бізнэсам.

Запытаная сума ў 30 тыс. злотых (каля 7 тысяч еўра) на развітанне, перавозку (праху), іншыя спадарожныя працэдуры і пахаванне памерлага ў Беларусі была сабрана наступны дзень.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА7

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць