У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення
На Аршанскім ільнокамбінаце адкрылася лінія, якая дазволіць выпускаць тонкую пражу з дадаваннем спецыяльна апрацаванага льновалакна. Яна прызначаная, у прыватнасці, для тканін, з якіх шыюць сукенкі і кашулі. Праект дасць магчымасць арганізаваць выпуск новай прадукцыі, піша Белта.

Гаворка пра кольцапрадзільную вытворчасць пражы высокіх нумароў, то-бок тонкую нітку.
Паводле ранейшых тлумачэнняў камбіната, на новай вытворчасці планавалі рабіць пражу з дадаваннем бавоўны і віскозы. Падобныя тканіны прадпрыемства ўжо выпускала, але пражу для іх закупляла ў Турцыі і Узбекістане. Цяпер яе змогуць вырабляць у Оршы.


У новую фабрыку ўклалі каля 20 мільёнаў даляраў.
У запуску лініі 13 лістапада ўдзельнічаў Аляксандр Лукашэнка. Ён даручыў да 2030 года забяспечыць перапрацоўку ўсяго кароткага льновалакна.
Каментары