Свет

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft

Дзесяткі тысяч карыстальнікаў у свеце адчуваюць на сабе глабальны збой сэрвісаў кампаніі Microsoft, у тым ліку імэйл-кліента Outlook, сэрвісу відэаканферэнцый Teams і ШІ-чатбота Copilot, піша Бі-бі-сі.

Фота: Scott Olson/Getty Images

Усе гэтыя сэрвісы, паводле слоў карпарацыі, цярпяць ад праблем з падключэннем. Паводле цяперашняй ацэнкі Microsoft, малаверагодна, што гэтыя праблемы абумоўлены кібератакай.

Паводле звестак маніторынгавага сэрвісу Downdetector, праблемы з праграмамі Microsoft на працягу адной гадзіны былі зафіксаваныя ў 74 краінах. Яны працягваюцца дагэтуль, ужо больш чым праз восем гадзін.

Паводле звестак на сайце Microsoft, яе пакетам Microsoft 365 у свеце карыстаюцца 430 млн чалавек.

Microsoft паведаміла, што выпусціла апдэйт, але яго разгортванне займае больш часу, чым чакалася.

Кампанія паведаміла, што яе серверы адразу ў некалькіх рэгіёнах адчуваюць «павышаную нагрузку». Гэта азначае, што колькасць запытаў вышэйшая, чым серверы здольныя апрацаваць.

Сэрвісы накшталт Outlook могуць працаваць прыкметна павольней: лісты, далучаныя файлы і каляндарныя запісы могуць доўга не адкрывацца або не паказвацца ва ўваходных. Промпты ў Copilot могуць апрацоўвацца павольна або наогул не апрацоўвацца ва ўстаноўлены час.

Збой таксама закрануў некаторыя староннія сэрвісы, якія не належаць Microsoft. Кампаніі OpenAI і Anthropic паведамілі пра збоі ў сваіх прадуктах (вялікіх моўных мадэлях) у той частцы, дзе яны спалучаюцца з прадуктамі Microsoft.

Міністр унутраных спраў і кібербяспекі Аўстраліі Тоні Бёрк распавёў, што паразмаўляў з прадстаўнікамі Microsoft у сваёй краіне. Паводле яго слоў, яны «не думаюць, што маюць справу з кіберінцыдэнтам».

Некаторыя аналітыкі заявілі, што калі ніякай кібератакі не было, тады тое, што адбываецца, варта называць «неверагоднай некампетэнтнасцю», як выказаўся Пол Спейн з новазеландскай кансалтынгавай фірмы Gorilla Technology.

Кампаніі фактычна «страцілі працоўны дзень», абураецца ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць9

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць