Беларускі абаронца толькі ўчора быў выкліканы ў НХЛ з фарм-клуба.

Ягоны «Нью-Джэрсі» сёння ноччу перамог «Вашынгтон Кэпіталз» з лікам 5:2.
Улад Калячонак закінуў шайбу на 46‑й хвіліне, зрабіўшы лік 3:2 на карысць «Джэрсі», якія потым давялі лік да перамогі.
CALL HIM VLADDY https://t.co/iwwrOXuKmg
Аляксей Протас, што згуляе за «Вашынгтон» адзначыўся галявым пасам.
15 лістапада каманды зноў згуляюць паміж сабой.
Калячонак перайшоў у «Нью-Джэрсі» ўлетку, але перад пачаткам сезона быў адпраўлены ў фарм-клуб «Ютыка». Перад «Дэвілз» ён правёў некалькі матчаў у складах «Арызоны», «Бостана», «Пітсбурга».
Улад сёмы беларускі хакеіст, што згуляў у гэтым сезоне ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Аляксей і Ілля Протасы гуляюць за «Вашынгтон», Ягор Шаранговіч за «Калгары», Віталь Пінчук за «Нэшвіл», Ілля Салаўёў за «Пітсбург», Арцём Леўшуноў за «Чыкага».
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары