Навука і тэхналогіі99

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна

Даследчыкі з Літвы і Чэхіі папрасілі нейрасеткі адказаць на паўтысячы максімальна складаных пытанняў пра Беларусь. 

Фота: Samuel Boivin NurPhoto via Getty Images

Навукоўцы з Вільні і чэшскага Брно склалі для нейрасетак велізарны тэст SQARB, каб праверыць, што штучны інтэлект ведае пра Беларусь. Працу зрабілі два даследчыкі з Чэшскага тэхналагічнага ўніверсітэта — Максім Апаровіч і Павел Смрж, а таксама тры незалежныя даследчыкі з Вільні: Уладзіслаў Парыцкі, Аксана Волчак і Вольга Гарыцкая.

Яны сабралі 500 пытанняў, прысвечаных Беларусі, у тым ліку яе гісторыі і культуры, і задалі іх розным нейрасеткам. Пытанні фармулявалі па-беларуску і спрабавалі зрабіць іх так, каб адказы было цяжка знайсці ў сеціве, ды яшчэ і абмежавалі мадэлі ў доступе да інтэрнэту.

Матэрыял для пытанняў навукоўцы бралі ў беларускамоўных дысертацыях за 1994—2023 гады, даступных у лічбавым фармаце зарэгістраваным чытачам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Зроблена гэта для таго, каб панізіць імавернасць, што даныя ўжо выкарыстоўваліся падчас навучання нейрасетак.

На некаторыя пытанні можна было адказаць праз разважанні. І часта ў мадэляў разважаць атрымлівалася лепш, чым успамінаць асобныя факты: напрыклад, Gemini 3.1 Pro правільна адказала на 61,9% пытанняў, дзе было магчыма дайсці да адказу праз рэфлексіі, і толькі на 33,4% выключна факталагічных пытанняў.

Найлепшы вынік паказала тая ж Gemini 3.1 Pro — 42,3% правільных адказаў. Другое месца з паказчыкам 36,2% заняла GPT-5.5. Ранейшая версія ChatGPT, GPT-5.4, дала рады на 29,4%, Claude Opus 4.8 — 29,8%. Некаторыя мадэлі з адкрытымі вагамі не дасягнулі нават 10%. 

Пры гэтым нейрасеткі дэманстравалі ўпэўненасць, якая зусім не адпавядала іх ведам. У 82,5% адказаў мадэлі ад Gemini сведчылі, што яна ўпэўненая ў адказе на 90-100%, хаця сапраўдныя вынікі былі нашмат горшыя. Калі ШІ не ведае адказ, ён можа разважаць у два разы даўжэй, чым звычайна, але гэта зусім не гарантуе правільны адказ. 

На пытанні адказалі і некалькі валанцёраў, але ім, у адрозненне ад мадэляў, дазволілі карыстацца інтэрнэтам. Вынікі былі розныя — ад аднаго да сямі правільных адказаў з дзесяці.

Даследчыкі прапануюць у артыкуле прыклады пытанняў, што задаваліся нейрасеткам.

Напрыклад, у мадэляў спыталі, у які дзень 2008 года ў магілёўскім ЗАГСе ажаніліся адразу 70 пар. Так правяралі здольнасць мадэлі разважаць, бо можна здагадацца, што такая колькасць вяселляў звязаная з прыгожай датай, і адказаць правільна — 8 жніўня 2008 года, то-бок 08.08.08.

Іншы прыклад — пытанне пра тое, дзе пабудавалі першы барочны будынак Рэчы Паспалітай, прычым пытанне датычыла горада на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Тут развагі б не дапамаглі — для адказу трэба было ведаць, што гаворка пра Нясвіж.

Даследчыкі ўдакладняюць, што правяралі мадэлі, якія з’явіліся не пазней за чэрвень 2026 года. Яны не здолелі папрацаваць з больш новымі нейрасеткамі, даступнымі сёння, накшталт GPT-6 Astra — не хапіла бюджэту і доступу да тых мадэляў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • .
    13.11.2026
    "Пры гэтым нейрасеткі дэманстравалі ўпэўненасць, якая зусім не адпавядала іх ведам."
    Як кажуць, Gemini выскоквае ў акно і бяжыць, калі ChatGPT яшчэ асцярожна складае план.

    А так, усё як у людзей. "Упэўненасць, якая не адпавядае ведам".

    Для параўнання ў нашым кантэксце:
    Пры ўпэўненасці ў 90-100% сапраўдныя веды:
    Дасведчанага журналіста пасля факт-чэкінгу - 95%
    Копі-паст журналіста - 50%
    Каментатара па загалоўках - 40%
    Носьбіта стэрэатыпаў, канспіролага, хэйтара, цыніка - 10%
  • Нейрослоп
    13.11.2026
    Было б неплохо научить модель исключительно на комментах НН и Хартии. Можно было б экспонировать потом как нейронку, максимально ненавидящую весь мир, но обладающую минимальным уровнем рефлексии.
  • .
    13.11.2026
    Вагі нейрасеткі складаюцца з рознай інфармацыі, атрыманай пры навучанні, ў тым ліку, ўзятай з інтэрнэту.
    Інструмент ШІ для карыстальнікаў аб’ядноўвае тое, што ўжо ёсць у вагах, з дадатковым актуальным пошукам па інтэрнэту.

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук1

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць