Грамадства2626

Дзіцячая доктарка з Мінска, якая шакавала антысеміцкімі выказваннямі, выдаліла свой акаўнт

Сваім крытыкам доктарка пагражала, што зверне на іх увагу сілавікоў.

Алеся Белавус — анестэзіёлаг-рэаніматолаг з 3-га гарадскога дзіцячага шпіталя ў Мінску. Фота з фэйсбука жанчыны

1 лістапада ў твітары з'явіўся допіс доктара Алесі Белавус — анестэзіёлага-рэаніматолага з 3-й дзіцячай бальніцы ў Мінску. 

Жанчына заявіла, што «ёй як белабрысай славянцы больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш» і што «пры ўсёй яе максімальнай талерантнасці ніхто не з'яўляецца такім вадкім чмом, як жыдзёнышы».

На фоне крытыкі доктарка напісала яшчэ некалькі твітоў, у адным з якіх пажадала яўрэям «гарэць у печах», суправаджаючы гэта сімвалам падтрымкі Палесціны. Потым той допіс жанчына выдаліла, але каментатары яго заскрынілі.

Таксама доктарка стала пагражаць сваім крытыкам, што зверне на іх увагу сілавікоў.

Такія выказванні абурылі інтэрнэт-карыстальнікаў. «Доктар Менгеле» — адзін з частых каментароў, які пісалі ёй у сацсетках, праводзячы паралель з доктарам-нацыстам, якія ставіў доследы на вязнях лагера Асвенцым у Другую сусветную вайну.

У выніку доктарка выдаліла свой акаўнт у твітары з антысеміцкімі допісамі.

Бальніца, дзе яна працуе, скандал пакуль не каментавала.

Каментары26

  • Ганьба
    04.11.2024
    Пойдзе на павышэнне ў аддзел міжнародных стасункаў мінздароўя.
  • Ім Не Да Законаў
    04.11.2024
    Агалдзелыя ябацькі сапраўды ў нейкі момант падумалі што ім ўсё дазволена. Нават зжыгаць дзяцей у пячах
  • Fd
    04.11.2024
    Скорее всего возьмут в медпункт акрестино.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю21

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?2

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

Пуціла і Бяспалаў зняліся ў новым кліпе «Дай дарогу!»13

Павел Севярынец сустрэўся з жонкай і сынам пасля 5 гадоў за кратамі8

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА124

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць