Грамадства66

Лукашэнка прапануе адправіць экс-дырэктара «Беларуськалія» паслом у краіну СНД, бо ён ведае рускую мову

На нарадзе з новым кіраўніком прадпрыемства Лукашэнка падняў пытанне пра лёс Івана Галаватага.

Іван Галаваты. Фота: Веснік Белнафтахіма

Галаваты кіраваў «Беларуськаліем» дзесяць гадоў — з 2014 года. Цяпер жа Лукашэнка прапануе адправіць яго на дыпламатычную працу. Такую прапанову ён аргументаваў тым, што Галаваты дасведчаны кіраўнік, які ведае рускую мову, піша БелТА.

«Вось толькі што мы прызначылі новага кіраўніка «Беларуськалія». Іван Галаваты вызваліўся. Дасведчаны, талковы кіраўнік. Іх трэба выкарыстоўваць на знешнім трэку ў рамках СНД. Яны ўсе ведаюць рускую мову і ў месцах знаходжання таксама ведаюць рускую мову», — заявіў Лукашэнка.

Ён дадаў, што на далёкую дугу трэба адпраўляць «языкавых людзей».

«Там, дзе далёкая дуга і іншае, людзі павінны быць моўныя. Прынамсі, хоць бы англійскую мову павінны ведаць. Але гэта не значыць, што «ведаю англійскую мову — гэта роўная дарога». Не, ён павінен быць прафесіяналам, павінен быць адданы свайму народу і дзяржаве чалавек», — растлумачыў сваю думку Лукашэнка.

Сёння ён зняў Галаватага з пасады гендырэктара «Беларуськалія». На гэтую пасаду прызначаны экс-кіраўнік «Белнафтахіма» Андрэй Рыбакоў.

Каментары6

  • Мх
    04.11.2024
    Кожнаму тутэйшаму спецслужбісту запісаць на сцяне і вучыць цытаты Перашага "Там, дзе далёкая дуга і іншае, людзі павінны быць моўныя. Прынамсі, хоць бы англійскую мову павінны ведаць." хоць даведаюцца значэнне слова "мова" і меньш будуць на дурняў падобныя.
  • даведка
    04.11.2024
    Гарлыкский горно-обогатительный комбинат Туркменистана ждёт Головатого Ивана.
  • Ёсік
    04.11.2024
    А чым ён талковы? Ад слова таўчы? Ці што хросны некага з вывадку старэйшага сына? Лічыў, што на дыпламатаў, а тым больш, амбасадараў, вучыцца трэба? Але ў Беларусі амбасадарам можа стаць і мусавец, і кадэбіст, і нават, мамка Ўмкі. Краіна для жыцьця невялікай купкі сьвіней, якія ля начовак месца занялі.

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь37

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў10

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы3

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь37

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць