Свет1414

Сэкс-скандал у Экватарыяльнай Гвінеі. Кіраўнік мясцовага ДФР пераспаў са сваячкамі амаль усіх топ-чыноўнікаў і запісваў гэта на відэа

Адной з жанчын на злітых відэа аказалася родная сястра нязменнага прэзідэнта краіны Тэадора Абіянга Нгема Мбасога — рэкардсмена па ўтрыманні ўлады ў сучасным свеце.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага агенцтва фінансавых расследаванняў Экватарыяльнай Гвінеі Бальтасар Эбанг Энгонга. Фота: афіцыйны акаўнт чыноўніка ў твітары (X)

Генеральны дырэктар Нацыянальнага агенцтва фінансавых расследаванняў Экватарыяльнай Гвінеі Бальтасар Эбанг Энгонга стаў фігурантам гучнага сэкс-скандалу. У рамках антыкарупцыйнага расследавання праверылі яго камп'ютар і выявілі больш за 400 запісаў, як Энгонга займаецца сэксам са сваячкамі мясцовых чыноўнікаў, прадстаўнікоў бізнэс-эліт і дзяржслужбоўцаў усіх узроўняў, піша нігерыйская газета The Punch.

Газета адзначае, што 54-гадовы Бальтасар Эбанг, які мае жонку і шасцярых дзяцей, запісваў свае сэкс-відэа ў розных лакацыях: ад гатэляў да асабістага кабінета ў Міністэрстве фінансаў. Здымка вялася нібыта са згоды ўсіх сэкс-спадарожніц чыноўніка.

Гэтымі спадарожніцамі, паводле пракуратуры і СМІ, сярод іншых сталі: стрыечная сястра Эбанга, жонка ягонага малодшага брата, дачка кіраўніка МУС, жонка генеральнага пракурора, жонкі каля 20 розных міністраў краіны і нават родная сястра прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянга Нгема Мбасога — дыктатара і сябра Лукашэнкі, які займае першае месца ў свеце па ўтрыманні ўлады ў сучасным свеце (па запрашэнні Лукашэнкі Мбасога ў мінулым годзе наведваў Беларусь).

На гэты момант 82-гадовы Тэадора Абіянг Нгема Мбасога кіруе Экватарыяльнай Гвінеяй ужо 45 гадоў, і гэта рэкорд сярод сучасных лідараў краін свету, якія не з'яўляюцца, прынамсі фармальна, спадчыннымі манархамі.

Тэадора Абіянг Нгема Мбасога і Аляксандр Лукашэнка ў Экватарыяльнай Гвінеі. Фота: @teddynguema

Частка знойдзеных следчымі парнаролікаў з удзелам Бальтасара Эбанга днямі была афіцыйна абнародаваная пракуратурай, што ўзарвала мясцовую медыяпрастору. Відэа разышліся па сацсетках. У выніку ўлады Экватарыяльнай Гвінеі пашкадавалі пра сваё рашэнне раскрыць відэаматэрыялы па справе.

Віцэ-прэзідэнт краіны Тэадора Абіянг Нгема Манге (сын прэзідэнта Мбасога) нядаўна напісаў у сваім афіцыйным акаўнце ў твітары (X), што патрабуе неадкладна спыніць распаўсюд «парнаграфічных відэаролікаў, якія запоўнілі сацсеткі краіны».

Акрамя таго, Манге заявіў, што з гэтага часу ўсе чыноўнікі, якія мелі сэксуальныя адносіны ў кабінетах міністэрстваў краіны, страцяць свае пасады.

Сам Бальтасар Эбанг цяпер знаходзіцца за кратамі, але гэтая мера стрымання была накладзеная ўладамі толькі з-за карупцыйных злачынстваў чыноўніка. Калі будзе даказана, што ўсе спадарожніцы Эбанга давалі сваю згоду і на сэкс з ім, і на здымку самога працэсу, то чыноўніка наўрад ці прыцягнуць за гэта да крымінальнай адказнасці, нягледзячы на ўвесь рэзананс, адзначаюць мясцовыя медыя са спасылкай на пракуратуру краіны.

Каментары14

  • як хо-раша, што ёсць св... якая ну
    04.11.2024
    зусім не такая
  • Шпілі-Ўілі
    04.11.2024
    Дзякуй за свежыя навіны з Экватарыяльнай Гвінеі! Даўно не было.
  • Банщик 5 разрада, исторык и немного чыкчырык
    05.11.2024
    Эта вы ишчо не видели видэа с камер в бани из рэзиденцыи в Астрашыцким Гарадку

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць