На аўкцыён выставілі воданапорную вежу ў завулку Фолюш у Гродне. Збудаванне, якое знаходзіцца ў спальным раёне горада, пабудавалі ў канцы 1960-х гадоў, каб абслугоўваць былы вайсковы гарадок. Цяпер вежа не выкарыстоўваецца.

Пачатковая цана лота — 90 878 рублёў (каля 27 тысяч даляраў). Бонусам да пабудовы ідзе ўчастак зямлі памерам у 3 соткі.
Правесці мадэрнізацыю або рэканструкцыю вежы, а таксама ўвесці яе ў строй трэба за тры гады.
Аўкцыён запланаваны на 12 снежня.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары