Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе
Ягоная рэакцыя на самавыкрыццё — красамоўнейшая за любыя словы.
7 лістапада ў 15:13 у канале віцебскага ГУБАЗіКа «Паўночная сталіца» з'явілася відэапаведамленне, якое было выдаленае праз секунду. Адміністратар канала зняў сябе, пасля зразумеў, што робіць, і выдаліў паведамленне. Рэакцыя мужчыны на выпадковую дэананімізацыю кажа сама за сябе.

Хто ж гэты адміністратар? Міліцыянта, якія выкрыў сябе, клічуць Андрэй Прыстаўка. Яму 33 гады, і ён з Віцебска.
Андрэй доўгі час працаваў у аддзеле па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РАУС г. Віцебска. Па звестках суполкі «Карнікі Беларусі», пасля выбараў 2020 года ён перакваліфікаваўся на палітычныя справы. І, падобна, пасля перайшоў у ГУБАЗіК.

Прыстаўка захапляецца спартовай стральбой з пнеўматычнай зброі. Ён рэгулярна атрымлівае прызавыя месцы па гэтай дысцыпліне на чэмпіянатах у Віцебску.
Адзначым, што канал віцебскага аддзялення ГУБАЗіК — адзін з найменш брутальных. Відэа з затрыманымі там ужо даўно выкладаліся без іхніх твараў і са змененым голасам, а кантэнт у асноўным складаецца з рэпостаў з іншых дзяржаўных каналаў.
Большасць каналаў ГУБАЗіКа ўяўляюць сабой прапаганду фашызоіднага толку, нярэдка распальваюць варожасць і смакуюць здзекі з людзей.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Міргні два разф, калі чытаеш гэта