21-гадовую беларуску згвалцілі ў адным з рэстаранаў Санкт-Пецярбурга. Яна ў бальніцы
Паводле камер назірання, калі беларуска зайшла ў туалет у рэстаране, услед за ёй адразу забег мужчына і потым згвалтаваў яе ў кабінцы. Справай займаецца паліцыя.

Інцыдэнт адбыўся мінулай ноччу ў рэстаране «Рэзідэнт» у Санкт-Пецярбургу. 21-гадовая беларуска адпачывала са сваімі сяброўкамі і ў нейкі момант ёй спатрэбілася пайсці ў прыбіральню. Ахоўнік праводзіў дзяўчыну да туалета і сышоў.
Паводле камер назірання, відаць, што ўслед за дзяўчынай у прыбіральню зайшоў мужчына. Ён знайшоў кабінку, у якой была беларуска, і згвалтаваў яе, сышоўшы адтуль праз тры хвіліны. Затым на пошукі зніклай сяброўкі адправіліся іншыя дзяўчыны, паведамляе расійскі тэлеканал «78».
Па падазрэнні ў гэтым затрымалі 36-гадовага грамадзяніна Расіі (ураджэнца Кыргызстана), які атрымаў грамадзянства ў 2009 годзе ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Цяпер мужчына знаходзіцца ў СІЗА, вырашаецца пытанне аб завядзенні супраць яго крымінальнай справы.
Сама беларуска, як піша партал «Фантанка» пасля інцыдэнту распавяла, што ў прыбіральні яе ванітавала. Схіліўшыся над унітазам, яна пачула, як да яе нехта зайшоў. У адзін момант мужчына прыціснуў яе да сцяны і пачаў гвалтаваць.
Палавы акт, са слоў беларускі, доўжыўся каля 2-3 хвілін. Іншаземец, як яна сцвярджае, скончыць згвалтаванне так і не змог, нацягнуў штаны і сышоў. Сама дзяўчына ж засталася ў кабінцы, дзе яе знайшла сяброўка і падняла шум.
Паводле парталу, беларуску адвезлі ў бальніцу на агляд, яе вопратку і генетычны матэрыял мужчыны адправілі на экспертызу. Следчы камітэт Расіі чакае вынікаў даследавання перад завядзеннем крымінальнай справы.
Затрыманы мужчына, у сваю чаргу, сцвярджае, што ў кабінку ён зайшоў, каб даведацца, «як сябе адчувае бландынка».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары