Спорт44

У Расіі, здаецца, адмовіліся ад правядзення «аналагу Алімпіяды»

Правядзенне анансаваных раней альтэрнатыўных Алімпіядзе Сусветных гульняў дружбы афіцыйна адкладзена на нявызначаны тэрмін. Гэта вынікае з указа Уладзіміра Пуціна, апублікаванага на расійскім партале прававой інфармацыі.

Першапачаткова гульні павінны былі прайсці ў верасні 2024 года ў Маскве і Екацярынбургу, пасля былі перанесеныя на 2025 год, а цяпер адкладзеныя да «асаблівага распараджэння».

Стварэнне гульняў дружбы мела стаць адказам расійскіх уладаў на адхіленне яе спартсменаў ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах у сувязі з вайной ва Украіне. Паводле задумкі арганізатараў, праект павінен быў стаць аналагам ініцыятывы СССР 1984 года — спартыўнага фестывалю «Дружба-84», які адбыўся замест Алімпіяды ў Лос-Анджэлесе, байкатаванай краінамі сацлагера.

Намер арганізаваць Сусветныя гульні дружбы выклікаў крытыку з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта, які назваў мерапрыемства палітычна матываваным. Арганізацыя перасцерагала спартсменаў ад удзелу ў іх, пагражаючы санкцыямі. 

У 2023 годзе Мінспорту Расіі прапаноўвала правесці частку праграмы спаборніцтваў Сусветных гульняў дружбы ў Мінску. Намеснік міністра спорту Беларусі Аляксандр Баравуля тады казаў, што Беларусь гатовая ўзяць на сябе ролю суарганізатара.

Каментары4

  • Kub
    03.12.2024
    Высветлілася, што і бабла на гульні ўжо няма...
  • Спадар
    03.12.2024
    Упс, Насамрэч толькі ябацькастан.
  • Янка
    03.12.2024
    Упс, хутчэй справа ў тым, што за грошы жадаюцыя пасябраваць заўсёды ёсць, вось толькі з грошамі ўжо праблемы.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць