Грамадства22

У Мінску пачаў працаваць галоўны калядны кірмаш

«Калядны кірмаш» будзе працаваць у Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту з 14 снежня па 14 студзеня, пішуць «Мінск-Навіны».

Фота: «Анлайнер»

Паведамляецца, што на кірмашах будзе прадстаўлена мноства навагодніх тавараў — ад ёлачных цацак і ўпрыгожванняў да арыгінальных сувеніраў і падарункавых набораў. У меню прапануюцца стравы беларускай кухні: гарачыя бліны, дранікі з разнастайным начыннем і соусамі, бульбяныя стравы і гарачыя супы, а таксама выпечка, кандытарскія вырабы, імбірныя пернікі і гарачыя напоі.

Кірмаш будзе адкрыты кожны дзень, пачынаючы з 13:00. У выхадныя ён будзе працаваць да 22:00, а ў будныя дні — да 21:00.

25 снежня, 1, 2 і 7 студзеня кірмаш працягнецца да 23:00. На Новы год ён адкрыецца 31 снежня ў 15:00 і будзе закрыты ў 4:00 1 студзеня.

Па раёнах Мінска таксама будуць працаваць свае кірмашы, але пазней. Пры гэтым яны будуць аднадзённымі. 

Заводскі раён

Святочны кірмаш адбудзецца 25 снежня з 10:00 да 16:00 на вуліцы Несцерава, 58, каля крамы «Санта».

Ленінскі раён

Кірмаш пройдзе 25 снежня з 10:00 да 16:00 на праспекце Ракасоўскага, 150а, каля кінатэатра «Салют».

Маскоўскі раён

Тут кірмаш запланаваны на 21 снежня з 12:00 да 17:00 на праспекце Любімава, 7, у парку імя Міхаіла Паўлава.

Кастрычніцкі раён

Мерапрыемства пройдзе 25 снежня з 10:00 да 16:00 каля Палаца чыгуначнікаў па адрасе: вуліца Чкалава, 7.

Партызанскі раён

Кірмаш адбудзецца 25 снежня з 10:00 да 16:00 на бульвары Трактарабудаўнікоў.

Першамайскі раён

Тут кірмаш будзе арганізаваны 24 снежня з 11:00 да 16:00 на вуліцы Русіянава, 1, каля магазіна «Пальміра».

Савецкі раён

Кірмаш пройдзе 25 снежня з 10:00 да 16:00 каля Камароўскага рынку на вуліцы Веры Харужай, 8.

Фрунзенскі раён

Мерапрыемства стане месцам сустрэчы 25 снежня з 10.00 да 16.00 у парку імя Уга Чавеса на вуліцы Казіміраўскай.

Цэнтральны раён

Кірмаш будзе арганізаваны 21 снежня з 11:00 да 16:00 каля Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, па адрасе: Старавіленскі тракт, 41.

Таксама 14 снежня ў Мінску адкрыўся першы ёлачны базар, які арганізаваў Мінскі лясгас па адрасе вул. Баграціёна, 70. Час працы штодзень з 10:00 да 20:00, аж да 31 снежня.

Цэны на базары залежаць ад памераў ялінкі:

Ялінка зрэзаная: 

  • да 1 м — 20,70 руб.
  • ад 1,1 да 2 м — 29 руб.
  • ад 2,1 да 3 м — 36,20 руб.

Ялінка ў кадцы:

  • да 1 м — 38,20 руб.
  • ад 1,1 да 1,5 м — 52,50 руб.
  • ад 1,6 да 2,0 м — 62,10 руб.

Навагодні букет будзе каштаваць 24 руб., навагодняя ікебана — 51,50 руб.

Попыт на ялінкі чакаюць вельмі высокі. Так, у 2023 годзе беларусы набылі іх каля 145 тысяч. Акрамя асноўнага тавару, на базары наведвальнікам таксама прапануюць сапраўдную лясную гарбату і мядовы пачастунак.

З 16 снежня пачне працаваць аналагічны ёлачны базар на праспекце Дзяржынскага, 126 (каля крамы Prostore).

Астатнія базары адкрыюцца 20—21 снежня.

Каментары2

  • Фэйспалм
    14.12.2024
    Стратэгічны дыялог у Вільні? Дні Беларусі ў Бруксэлі? Навіны з паралельнага сусвету з міфічнымі героямі Святланай Ціханоўскай, Ягорам Андрэевым, Паўлам Латушкай увогуле ўжо ніякага дачынення да краіны не маюць.
    Людзі ідуць на кірмаш!
  • Вопрос
    15.12.2024
    Фэйспалм, зачем беларусам следить за теми, чья деятельность не влияет на жизнь в Беларуси? Пик был в 2020-2021 годах и постепенно интерес угасал, сейчас уже тем более.

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць