Грамадства33

Канапацкая знайшла сабе толькі сем давераных асобаў — дый тое сярод іх сын-даносчык

Кандыдатка ў прэзідэнты Ганны Канапацкая зарэгістравала ў Цэнтрвыбаркам 7 сваіх давераных асобаў. Увогуле ў спіс можна уключыць 30 чалавек, аднак, выглядае, што такой колькасці прыхільнікаў у яе проста няма.

Гэты здымак Ганна Канапацкая публікавала ў 2020-м, супрацьпастаўляючы сваю «чысціню» і «звычайную карупцыйную крымінальшчыну» Віктара Бабарыкі.

Падчас папярэдняй прэзідэнцкай кампаніі Канапацкая таксама не выкарыстала квоту, аднак тады ў яе было хаця б 18 давераных асобаў. Цяпер — толькі 7 чалавек. Хто будзе ў спісе ў гэты раз?

Кідаецца ў вочы імя сына кандыдаткі. Аляксей Канапацкі зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік у сферы здачы нерухомасці ў арэнду. У 2020-м ён званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі.

Самыя вопытныя сярод каманды Канапацкай — колішні лідар прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка, а таксама Сяргей Вазняк, які раней быў у «Гавары праўду» і ў ліквідаваным «Справядлівым свеце».

Ангеліна Беразоўская — таксама прадстаўніца ліквідаваных апазіцыйных камуністаў.

Імя Аляксандра Мелехаўца супадае з іменем кінарэжысёра, аўтара музычных кліпаў і сацыяльных ролікаў. У канцэртнай сферы працуе і Яўген Новаш.

Пэўнасці з тым, хто такая Валерыя Вадзімаўна Сямёнава, няма.

На гэтым спіс давераных асобаў Канапацкай сканчваецца.

У астатніх спарынг-партнёраў Лукашэнкі праблемы з падборам давераных асобаў няма. Кожны з іх узначальвае дэкаратыўную палітычную партыю, таму фармальна мае сотні ці нават тысячы прыхільнікаў

Каментары3

  • Я
    25.12.2024
    Рэд. Дзякуй. Перакладалі з беларускай і не заўважылі
  • Acab
    25.12.2024
    Ў прадпрымальнікаў няма, не было і ня можа быць лідараў. Прадпрымальніі паміж сабой канкурэнты.
    Намінацыя ж на лідара прадпрымальнікаў гэта ці спроба картэлю, ці прызначаны дзяржавай ператваральнік прадпрымальнікаў з арыэнтаваных на спажыўца на дагаджаючых дзяржаве
  • Сяржук
    25.12.2024
    Апроч Гайдукевіча больш кандыдатаў і няма. Той хаця бы ведае, як сітуацыю ў руках утрымаць

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні5

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

Кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць