Свет33

«Мы павінны пакласці канец гэтай вайне». Трамп распавёў аб падрыхтоўцы сустрэчы з Пуціным

«Пуцін хоча сустрэцца, і мы вядзем падрыхтоўку», — сказаў Трамп журналістам.

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што цяпер ідзе працэс падрыхтоўкі яго сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, піша Бі-бі-сі.

«Ён хоча сустрэцца, і мы вядзем падрыхтоўку», — сказаў Трамп журналістам перад сустрэчай з губернатарамі-рэспубліканцамі ў сваёй рэзідэнцыі ў Мар-а-Лага ў Фларыдзе.

«Прэзідэнт Пуцін хоча сустрэцца. Ён заяўляў пра гэта нават публічна, і мы павінны пакласці канец гэтай вайне», — дадаў Трамп, маючы на ўвазе вайну ва Украіне, якую ён неаднаразова абяцаў скончыць, але не ўдакладняў, як менавіта плануе гэта зрабіць. Калі можа адбыцца сустрэча, Трамп таксама не ўдакладніў.

Крэмль словы Трампа пакуль не каментаваў, аднак напярэдадні прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў казаў журналістам, што калі Трамп захавае намер звязацца з расійскім прэзідэнтам пасля інаўгурацыі 20 студзеня, то ў Маскве гэта будуць толькі вітаць.

«У выпадку, калі пасля ўступлення на пасаду палітычная воля да аднаўлення кантактаў на вышэйшым узроўні захаваецца, то, вядома, прэзідэнт Пуцін гэта будзе толькі вітаць», — сказаў ён. Трамп раней дапускаў, што перамовы з Пуціным могуць прайсці на працягу шасці месяцаў пасля яго ўступлення на пасаду.

Пяскоў у чацвер сказаў, што пакуль запытаў на такую сустрэчу ад амерыканскага боку не паступала.

Сам Пуцін на прамой лініі ў снежні казаў, што гатовы сустрэцца з Трампам.

У лістападзе, праз тыдзень пасля перамогі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах, газета Washington Post пісала, што абраны прэзідэнт пагаварыў па тэлефоне з Пуціным і абмеркаваў вайну ва Украіне.

У Крамлі гэтую інфармацыю назвалі «чыстай выдумкай».

Каментары3

  • Ботам
    10.01.2025
    С КНДРаўскім Ынам ён ужо сустракаўся, вынік вядомы, нулявы, дыктатараў тыпу Пуціна і Ына толькі сіла выправіць.
  • Acab
    10.01.2025
    Спадзяюся на канец вайны, хаця, нажаль, ня веру ўжо
  • Ёрк
    10.01.2025
    Acab, што, ня верыш ужо, што крамлёўскія імперцы спыняцца?

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць