Свет2828

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС

Памочнік прэзідэнта РФ Мікалай Патрушаў, які ўваходзіць у найбліжэйшае асяроддзе Уладзіміра Пуціна, даў інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе». У ім ён зрабіў шэраг праграмных заяў. 

Памочнік прэзідэнта РФ Мікалай Патрушаў. Фота: Sergei Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Змена ўлады ў ЗША абяцае моцна змяніць глабальны сусветны парадак дня, лічыць Патрушаў. На яго думку, Дональда Трампа Украіна не хвалюе. «Для байдэнаўскай адміністрацыі Украіна была безумоўным прыярытэтам. Ясна, што адносіны паміж Трампам і Байдэнам антаганістычныя. Таму Украіна не будзе ўваходзіць у лік прыярытэтаў Трампа. Яго больш хвалюе Кітай», — мяркуе Патрушаў.

Паводле слоў Патрушава, перамовы наконт Украіны павінны весціся паміж Расіяй і ЗША без удзелу іншых краін Захаду.

«Ні з якім Лонданам і Бруселем размаўляць няма пра што», — даводзіць ён.

Паводле яго слоў, лёс тэрыторый, якія анексіравала Расійскай Федэрацыя «нават не абмяркоўваецца». «Тэрыторыі, якія некалі кіраваліся з Кіева, увайшлі ў склад Расіі па выніках волевыяўлення грамадзян згодна з міжнародным правам, законамі Расійскай Федэрацыі і заканадаўства гэтых рэгіёнаў», — кажа ён. 

Больш за тое, ён хоча, каб «у свеце было прызнана ўваходжанне ў склад Расійскай Федэрацыі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей, Рэспублікі Крым і Севастопаля».

«Не выключана, што ў новым годзе Украіна ўвогуле спыніць сваё існаванне», — кажа ён. 

Галоўным прыярытэтам для Расіі Патрушаў назваў «абарону і дабрабыт сваіх грамадзян і суайчыннікаў па ўсім свеце», чым РФ абгрунтоўвала ўварванне ва Украіну.

«Калі казаць аб міжнародным аспекце, то павінна быць спынена дыскрымінацыя рускага насельніцтва ў цэлым шэрагу краін, і вядома, у Прыбалтыцы і Малдавіі», — дадаў гэтым краінам трывогі Патрушаў. 

Ён абвінаваціў гэтыя краіны ў русафобіі. «Не выключаю, што агрэсіўная антырасейская палітыка Кішынёва прывядзе да таго, што Малдавія альбо ўвойдзе ў склад іншай дзяржавы, альбо ўвогуле спыніць сваё існаванне. У дадзенай сітуацыі можна паглядзець на прыклад Украіны, дзе неанацызм і русафобія прывялі краіну да краху, прычым яшчэ задоўга да спецыяльнай ваеннай аперацыі», — піша памочнік Пуціна. 

Каментары28

  • Alex
    15.01.2025
    Откуда этот динозавр вылез? Видимо из того же бункера, в котором живет чемоданный какун)
  • Железный Дровосек
    15.01.2025
    Да-да,эта высохшая мумия трясет своими кулачонками,по-старчески забыв,что совок хоронил Запад,а до этого достоевская россия хоронила Европу —ну мечта такая осклизлая у недоразвитых. И золотая орда развалилась,и паршивая ымперия,и поганый совок,казалось бы—надо сделать выводы,но нет,не таков руссскай человек,в своем бараньем идиотизме остановиться он не в состоянии. Изумительная безмерная жадность—хапать чужое под видом «восстановления истерических русских земель»,опять же забыв ,что жадность фраера сгубила—можно потерять и то,что есть. Недоразвитые же,говорю.
    Забегая вперед—и Украина,и Молдова,и Беларусь останутся,как бы недоразвитым с их осклизлыми мечтами их не хотелось присобачить или уничтожить.
    А вот насчет существования орды есть вопросы.
  • Texas whiskey
    15.01.2025
    10 сеансов аквадискотеки ему прописать

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары3

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся58

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць